Крамянецкі vs КДБ: сёння суд

Сёння, 13 снежня, адбудзецца суд «маладафронтаўца» Змітра Крамянецкага супраць КДБ. Хлопец падаў іск на сілавыя структуры за незаконны арышт і здзекі.

Зміцер Крамянецкі. Фота: Антон Матолька.

— Я падаваў на ўсіх: КДБ, Следчы камітэт, пракуратуру, — кажа Зміцер. — Але, відаць, усе саскочылі на КДБ.

Нагадаем, у лютым-сакавіку Крамянецкі актыўна абараняў Курапаты–2017. Стаяў начныя варты, падвяргаўся начному збіццю невядомымі…

А напрыканцы сакавіка Змітра жорстка затрымалі сілавікі. Такім чынам, Крамянецкі стаў удзельнікам «Справы патрыётаў». Хлопец кажа, што ў СІЗА № 1 зведаў здзекі. Цяпер, калі крымінальную справу закрылі, «маладафронтавец» намагаецца прыцягнуць вінаватых да адказнасці. Бо атрымліваецца, што затрымлівалі хлопца незаконна.

Суд адбудзецца, а 16:30 па адрасе праспект газеты «Праўда», 27 (суд Маскоўскага раёна Мінска). Заклікаем усіх ахвотных падтрымаць Змітра. Прыходзьце на суд.

Паводле прэсавай службы МФ

 

Каментаваць