
Подпіс да малюнка (калі не змяняць, подпіс будзе выдалены аўтаматычна)
Подпіс да малюнка (калі не змяняць, подпіс будзе выдалены аўтаматычна)“Я прадчуваў, што так будзе, — распавядае Кулакоў, — але не мог па-іншаму: мусіў быць побач з людзьмі… Чаму шмат далі? Мабыць таму, што ў судзе міліцыянту, які выступаў сведкам, я прапанаваў паклясціся здароўем Лукашэнкі ў тым, што ён кажа праўду. Той адмовіўся. Магчыма, суд менавіта на гэта так адрэагаваў”.
Праз праблемы са страўнікам актывіст падчас зняволення еў толькі кашы. Змесціва перадачак, якія яму даходзілі, з большага раздаваў сярод сукамернікаў — “не палітычных”. Аніводнага ліста ці паштоўкі яму не дайшло, нягледзячы на тое, што знаёмыя рабілі спробы даслаць Кулакову вестачку “з волі”.

