Крымінальная справа Ціханоўскага хутка трапіць у суд

Крымінальная справа палітвязня Сяргея Ціханоўскага хутка трапіць у суд.
Пра гэта ў чацвер падчас наведвання «Гомсельмаша» заявіў старшыня Следчага камітэта Іван Наскевіч. Паводле яго слоў, да канца месяца справу атрымае пракурор для яе накіравання ў суд, паведамляе «Еўрарадыё».
Блогеру і палітыку раней выставілі абвінавачанне па трох артыкулах: «Арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак» (ч.1 арт. 342 КК), «Перашкода працы Цэнтрвыбаркама» (арт. 191 КК) і «Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай ці іншай сацыяльнай варожасці» (ч.3 арт. 130 КК). Цяпер жа Наскевіч кажа, што ў бліжэйшы час выставяць «канчатковае абвінавачанне».

Ціханоўскі знаходзіцца за кратамі з 29 траўня 2020-га. Ён быў затрыманы ў Гродне на перадвыбарчым пікеце Святланы Ціханоўскай, на якім збіраліся подпісы за яе вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты Беларусі. На відэа — правакацыя, у выніку якой Сяргея Ціханоўскага схапілі амапаўцы.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: