Крымінальная справа пра «карагод у Брэсце» сабрала некалькі дзясяткаў фігурантаў

Некалькі дзясяткаў чалавек сталі фігурантамі крымінальнай справы аб групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак. Гаворка пра падзеі 13 верасня ў Брэсце, калі ўдзельнікі нядзельнага Маршу зладзілі карагод на адным са скрыжаванняў, піша Еўрарадыё.
sk.gov.by

sk.gov.by

Паводле версіі следства, пратэстоўцы "ажыццяўлялі групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак, перашкаджалі руху транспартных сродкаў на дадзеным участку і нармальнаму функцыянаванню прадпрыемстваў і арганізацый".

Следчыя падлічылі, што агульны прастой тралейбусаў праз карагод "склаў больш за 29 гадзін", а двух рэйсаў аўтобусаў — больш за 5 гадзін.

"Акрамя таго, праца трох гандлёвых кіёскаў скарочаная на розны час і праца аднаго з рэстаранаў перапыненая больш чым на 30 хвілін",ацанілі шкоду ў СК.

У дачыненні да 10 абвінавачаных крымінальная справа выдзеленая ў асобную вытворчасць і ўжо перададзеная пракурору для накіравання ў суд. Іх абвінавачваюць па ч. 1 арт. 342 (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак і якія пацягнулі парушэнне працы транспарту, прадпрыемстваў і арганізацый) Крымінальнага кодэкса Беларусі. Максімальная санкцыя па гэтым артыкуле прадугледжвае пазбаўленне волі на тэрмін да трох гадоў. 9 абвінавачаных чакаюць суда пад падпіскай аб нявыездзе, яшчэ адзін — пад хатнім арыштам.

Акрамя таго, абвінавачванне ў межах гэтай справы выстаўленае яшчэ 9 грамадзянам, і яшчэ 37 знаходзяцца ў статусе падазраваных.  

13 верасня ў Брэсце супраць пратэстоўцаў быў ужыты вадамёт. "Я так разумею, што ўладам трэба было апраўдаць яго выкарыстанне, таму яны і робяць так жорстка", — расказваў Еўрарадыё паэт Уладзімір Глазаў, бацька настаўніцы англійскай мовы Марыны Глазавай, адной з фігурантак гэтай справы.  

"Праваахоўнікамі працягваецца праца па высвятленні іншых удзельнікаў названых супрацьпраўных дзеянняў", — кажуць у СК.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: