Крымінальная справа супраць кіраўніка МЗС Латвіі і мэра Рыгі перададзена ў Следчы камітэт

Крымінальную справу, якую распачалі супраць кіраўніка МЗС Латвіі Эдгарса Рынкевічса і мэра Рыгі Марціньша Стакіса, знаходзіцца ў Следчым камітэце, ідзе расследаванне, заявіў генеральны пракурор Беларусі Андрэй Швед, піша «Еўрарадыё».
«Склад там відавочны, на мой погляд. Такое ж злачынства прадугледжана і Крымінальным кодэксам Латвіі. Гэта натуральная рэакцыя нашай дзяржавы на блюзнерскі крок у дачыненні да нашага сімвала», — цытуе Шведа «Інтэрфакс».

Менавіта беларуская пракуратура ўзбудзіла крымінальную справу па ч. 3 арт. 130 КК РБ («Распальванне расавай, нацыянальнай ці іншай сацыяльнай варожасці»). Падставай для ўзбуджэння справы стала рашэнне Рынкявічса і Стакіса замяніць чырвона-зялёны беларускі сцяг у цэнтры горада на бел-чырвона-белы. «Сцяг, што сімвалізуе рэжым, які ажыццяўляе дзяржаўны тэрарызм, недарэчны ў гарадскім асяроддзі Рыгі — таму мы яго знялі!» — патлумачыў тады свой крок Стакіс.

У Мінску палічылі, што гэта «здзек з дзяржаўнай сімволікі», які «прынізіў нацыянальную годнасць беларусаў».

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: