Крымінальны пераслед з пачатку выбарчай кампаніі. 243 чалавекі ў спісе ад праваабаронцаў «Вясны»

З пачатку кампаніі па выбарах прэзідэнта Беларусі 2020 года, амаль за пяць месяцы ў краіне заведзена больш за 300 крымінальных спраў супраць удзельніках прэзідэнцкай гонкі, актывістаў іх штабаў, удзельнікаў мірных акцый пратэсту, якія адбыліся пасля выбарчай кампаніі.


Самыя распаўсюджаныя артыкулы Крымінальнага кодэксу, па якіх былі ўзбуджаны крымінальныя справы, гэта:

  • 293 КК РБ (Масавыя беспарадкі) - “Вясне” вядомы прозвішчы мінімум 98 фігурантаў спраў па гэтым артыкуле.
  • 342 КК РБ (Арганізацыя або актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) - справы па гэтым артыкуле масава заводзіліся супраць актывістаў у траўні і ліпені ("Справа Ціханоўскага", альбо "Гарадзенская справа", "справа 14 ліпеня").
  • 363 КК РБ (Супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якая ахоўвае грамадскі парадак).
  • 364 КК РБ (Гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў).
  • 243 КК РБ (Ухіленне ад сплаты падаткаў) - па гэтым эканамічным артыкуле былі затрыманы актывісты штаба Віктара Бабарыкі і супрацоўнікі кампаній, якія дапамагалі штабам альтэрнатыўных кандыдатаў ці пацярпелым падчас акцый пратэсту.

Таксама вядома пра пачатак крымінальных спраў за паклёп (арт. 188 КК РБ), хуліганства (арт. 339 КК РБ) і па іншых артыкулах Крымінальнага кодэксу.

Праваабарончы цэнтр "Вясна" збірае звесткі пра людзей, чый крымінальны пераслед звязаны з падзеямі выбарчай кампаніі і пасля яе. Па стане на 30 верасня сабрана больш за 240 імёнаў і прозвішчаў такіх людзей з розных гарадоў краіны. 72 чалавекі з гэтага спісу ўжо прызнаны палітычнымі зняволенымі. Спіс будзе абнаўляцца і дапаўняцца.









1


Прозвішча і імя

артыкул

статус

Где знаходзіцца

Каментар









2

 


Аксана Ч.

188 КК РБ



Заведзена справа за паклёп

3

 


Валюк Руслан

188 КК РБ

падазраваны


Смаргоні. 24 верасня быў затрыманы ў якасці падазраваных у рамках крымінальнай справы аб паклёпе на начальніка мясцовай міліцыі.

4

 


Грынкевіч Дзмітрый

188 КК РБ

падазраваны


Смаргоні. 24 верасня быў затрыманы ў якасці падазраваных у рамках крымінальнай справы аб паклёпе на начальніка мясцовай міліцыі.

5

 


Дыгун Алена

188 КК РБ

падазраваная

на волі

Назіральніца ад кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары". Заведзена крымінальная справа па скарзе старшыні выбарчай камісіі, дзе назірала Алена. Тая абвінавачвае Алену ў паклёпе. Ідзе праверка.

6

 


Кашкель Васіль

188 КК РБ

падазраваны


Смаргоні. 24 верасня быў затрыманы ў якасці падазраваных у рамках крымінальнай справы аб паклёпе на начальніка мясцовай міліцыі.

7

 


Маркава Інэса

188 КК РБ

падазраваная


Смаргоні. 24 верасня быў затрыманы ў якасці падазраваных у рамках крымінальнай справы аб паклёпе на начальніка мясцовай міліцыі.

8

 


Марціновіч Ягор

188 КК РБ

падазраваны

ІЧУ

23 верасня ранкам да галоўнага рэдактара "Нашай Нівы" Ягора Марціновіча прыйшлі з вобшукам. Затрымалі на 3 сутак па справе, звязанай з публікаціяй у НН сведчанняў затрыманага дыджэя Уладзіслава Сакалоўскага пра тое, што яго збіваў намеснік міністра МУС Барсукоў. Заведзена справа за "паклёп".

9

 


Нагела Аляксандр

188 КК РБ

падазраваны


Смаргонь. 24 верасня быў затрыманы ў якасці падазраваных у рамках крымінальнай справы аб паклёпе на начальніка мясцовай міліцыі.

10

 


Петунова Вольга

188 КК РБ

падазраваная


У пятніцу 25-га верасня былі затрыманыя ў якасці падазраваных у рамках крымінальнай справы аб паклёпе на начальніка мясцовай міліцыі Петунова Вольга і Петуноў Цімафей.

11

 


Петуноў Цімафей

188 КК РБ

падазраваны


У пятніцу 25-га верасня былі затрыманыя ў якасці падазраваных у рамках крымінальнай справы аб паклёпе на начальніка мясцовай міліцыі Петунова Вольга і Петуноў Цімафей.

12

 


Трызна Алена

188 КК РБ

падазраваная

на волі

У Светлагорску ў ноч з 19 на 20 верасня была затрыманая пры выхадзе з дому мясцовая актывістка Алена Трызна - удзельніца маршаў. Яна блогер, вяла стрымы з маршаў. Пазней яе адпусцілі, супраць яе заведзена крымінальная справа.

13

 


Улан Рамуалд

188 КК РБ

падазраваны

на волі

26 верасня быў затрыманы Рамуальд Улан, былы ўладальнік і галоўны рэдактар «Новай газеты Смаргоні» (НГС). Зараз ён з'яўляецца індывідуальным прадпрымальнікам — аказвае паслугі па друку.Дома і ў офісе Улана ў адзін час адбыліся ператрусы, была канфіскавана аргтэхніка —усяго 13 пазіцый. Гэтая тэхніка патрэбна была прадпрымальніку для працы, цяпер яго бізнэс паралізаваны. Прадпрымальнік распавёў, што супрацоўнікі міліцыі Смаргоні распачалі крымінальную справу па артыкуле 188 КК Рэспублікі Беларусь за распаўсюд заведама ілжывых, якія ганьбяць іншую асобу звестак (паклёп). Па горадзе былі расклееныя ўлёткі з данымі супрацоўнікаў міліцыі, якія, на думку мясцовых жыхароў, ілжэсведчылі ў судзе супраць удзельнікаў пратэстных акцый. Пад падпискай аб нявыездзе.

14

 


Будай Аляксандр

188 КК РБ (?)

падазраваны

на волі

Затрыманы 24 верасня ў Смаргоні. Дома быў ператрус. Падставай для ператрусу зʼяўляецца нібыта друкаванне і распаўсюд заведама хлуслівых звестак пра кіраўніка аддзелу аховы правапарадку Руслана Ткачова, які аддаваў злачынныя загады аб ілжэсведчанні на судзе, дапамагаў пазбегнуць адказнасці сваёй сястры, а таксама аб завучы па выхаваўчай рабоце 5-й школы Аксане Шаўлюк, якая нібыта якая сказіла вынікі галасавання на 6-м участку падчас прэзідэнцкіх выбараў.

15

 


Будай Вольга

188 КК РБ (?)

падазраваная

на волі

Дома ў Смаргоні быў ператрус. Падставай для ператрусу зʼяўляецца нібыта друкаванне і распаўсюд заведама хлуслівых звестак пра кіраўніка аддзелу аховы правапарадку Руслана Ткачова, які аддаваў злачынныя загады аб ілжэсведчанні на судзе, дапамагаў пазбегнуць адказнасці сваёй сястры, а таксама аб завучы па выхаваўчай рабоце 5-й школы Аксане Шаўлюк, якая нібыта якая сказіла вынікі галасавання на 6-м участку падчас прэзідэнцкіх выбараў.

16

 


Карака Дзмітрый

243 КК РБ

абвінавачаны

СІЗА КДБ

Адзін з каардынатараў ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыкі. Быў затрыманы 18 чэрвеня разам з патэнцыйным кандыдатам у прэзідэнты і яго сынам Эдуардам Бабарыка. Да затрымання дома ў Дзмітрыя Каракі прайшоў вобшук. Змешчаны пад варту ў СІЗА КДБ. Прызнаны палітычным зняволеным.

17

 


Максім С.

264 і 342 КК РБ


на волі


18

 


Шышлоў Віталь

293 і 364 КК РБ

падазраваны

СІЗА-1, Мінск

26 верасня на Акрэсціна прыехала маці Віталія Шышлава і сказала, што сын прапаў без вестак. Яна абзвоньвала ўсе ведамствы ў пошуках сына, але ёй казалі, што яго нідзе няма. Неўзабаве па дзяржаўных каналах паказалі відэа, дзе Віталь у лесе са звязанымі рукамі прызнаецца ў тым, што ён удзельнічаў у масавых беспарадках 23 верасня пасля інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі. Заведзена справа па ч. 1 арт. 293 КК РБ і яшчэ і па арт. 364 Крымінальнага кодэкса (гвалт у дачыненні да супрацоўніка міліцыі).

19

 


Алег Ю.

293 КК РБ

падазраваны

на волі

Падазраваны па справе аб удзеле ў масавых беспарадках

20

 


Аляксандр Б.

293 КК РБ

падазраваны

на волі

Падазраваны ва ўдзеле ў масавых беспарадках.

21

 


Аляксей А.

293 КК РБ

падазраваны

на волі

Падазраваны ва ўдзеле ў масавых беспарадках.

22

 


Антон

293 КК РБ

падазраваны

на волі

Падазраваны ва ўдзеле ў масавых беспарадках (адразу па трох частках арт. 293 КК РБ)

23

 


Антон П.

293 КК РБ

падазраваны

на волі

Падазраваны па справе аб масавых беспарадках

24

 


Арцём С.

293 КК РБ

падазраваны

на волі

Падазраваны па справе аб масавых беспарадках

25

 


Афнагель Яўген

293 КК РБ

падазраваны

СІЗА-1, Мінск

25 верасня ўвечары быў затрыманы актывіст "Еўрапейскай Беларусі" Яўген Афнагель. Сілавікі выламалі дзверы ў кватэры, дзе ён пражываў. Як паведамілі ягонай жонцы ў Следчым камітэце, ён пакуль знаходзіцца ў ІЧУ на Акрэсціна і таксама падазраваецца ва ўдзеле ў масавых беспарадках.

26

 


Багнавец Раман

293 КК РБ

абвінавачаны

СІЗА у Баранавічах

Быў затрыманы ў Пінску ў межах крымінальнай справы па масавых беспарадках. Прад'яўлена абвінавачванне па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — "Удзел у масавых беспарадках". Утрымліваецца ў СІЗА г. Баранавічы. Прызнаны палітычным зняволеным.

27

 


Богнат Данііл

293 КК РБ

абвінавачаны

СІЗА у Баранавічах

Быў затрыманы ў Пінску ў межах крымінальнай справы па масавых беспарадках. Утрымліваецца ў СІЗА г. Баранавічы. Прызнаны палітычным зняволеным.

28

 


Бойка Вячаслаў

293 КК РБ

падазраваны

на волі

31 жніўня ў Полацку быў затрыманы Вячаслаў Бойка па падазрэнні ў злачынстве па ч.2 арт.293 КК РБ. Справа датычная падзеяў 10 жніўня, калі адбылася бойка з міліцыянтамі. Мужчына быў распазнаваны на відэа, запісанае гарадскімі камерамі. У выніку Бойку вызвалілі, ён пад падпіскай аб нявыездзе.

29

 


Бяленскі Антон

293 КК РБ

абвінавачаны

СІЗА-1, Мінск

Валанцёр штаба Віктара Бабарыкі, затрыманы ў межах справы аб масавых беспарадках (арт. 293 КК). Знаходзіцца ў СІЗА КДБ. 8 верасня пераведзены ў СІЗА-1. Прызнаны палітычным зняволеным.

30

 


Бяленскі Ігар

293 КК РБ

падазраваны

на волі

Затрыманы дома 11 жніўня 2020 года ў межах крымінальнай справы па арт. 293 КК РБ. Праз 10 дзён выйшаў на волю ў статусе падазраванага па гэтай справе, пад падпіскай аб нявыездзе.

31

 


Васкрасенскі Юрый

293 КК РБ

абвінавачаны

СІЗА КДБ

Бізнэсовец і каардынатар штаба Віктара Бабарыкі, быў затрыманы 12 жніўня. На наступны дзень у сюжэце "Беларусь 1" яго назвалі арганізатарам пратэстаў у сталічным мікрараёне Уручча. Падазраецца ў здзяйсненні злачынстваў па артыкулах 293 (Масавыя беспарадкі) і 310 (Наўмыснае блакаванне транспартных камунікацый) Крымінальнага кодэкса. Утрымліваецца ў СІЗА КДБ. Прызнаны палітычным зняволеным.

32

 


Войніч Андрэй

293 КК РБ

падазраваны

СІЗА-1, Мінск

Днём 25 верасня ў Мінску былі брутальна затрыманыя актывісты "Еўрапейскай Беларусі" Ягор Літвінка, Андрэй Войніч, Анастасія Кірык і Павел Юхневіч. Супраць Войніча і Юхневіча распачатая крымінальная справа па ч 2. арт. 293 Крымінальнага кодэкса (удзел у масавых беспарадках). Літвінку і Кірык выпусцілі ў статусе сведак.

33

 


Вячаслаў Б.

293 КК РБ

падазраваны

на волі

Падазраваны ва ўдзеле ў масавых беспарадках.

34

 


Гаеўскі-Ханада Акіхіра

293 КК РБ

абвінавачаны

СІЗА-1, Мінск

Актывіст анархісцкага руху, быў затрыманы 12 жніўня каля 13 гадзін на аўтамабільнай паркоўцы. Яму прад'яўленае абвінавачванне па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу – «Удзел у масавых беспарадкаў». Утрымліваецца ў СІЗА-1 у Мінску. Прызнаны палітычным зняволеным.

35

 


Гантавы Ігар

293 КК РБ

падазраваны

на волі

Быў затрыманы 13 жніўня па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства па ч. 2 арт. 293 КК РБ (Удзел у масавых беспарадках). 22 жніўня адпусцілі ў статусе падазраванага.

36

 


Ганчароў Мікіта

293 КК РБ

абвінавачаны

СІЗА ў Брэсце

18 гадоў. 11 жніўня быў затрыманы на працоўным месцы АМАПам. Дастаўлены ў гараж на тэрыторыі Ленінскага РАУС Брэста, дзе яго збівалі. 14 жніўня выпусцілі. 22 жніўня затрымалі ізноў, паказалі відэа, дзе ён кідае камяні. Абвінавачваецца паводле ч. 2 Арт. 293 КК (удзел у масавых беспарадках). Затрыманы на 2 месяца.

37

 


Гапонік Марыя

293 КК РБ

падазраваная

з'ехала за мяжу

Падазраваная па справе аб удзеле ў масавых беспарадках

38

 


Гарбуз Павел

293 КК РБ

падазраваны

на волі

31 жніўня ў Мінску быў затрыманы валанцёр "Вясны" Павел Гарбуз. У дачыненні да яго распачалі крымінальную справу паводле артыкула 293 Крымінальнага кодэкса. Праз 10 дзён ўнаходжання ў СІЗА-1 на вул. Валадарскага яго адпусцілі ў статусе падазраванага па ч.2 арт. 293 КК РБ (удзел у масавых беспарадках).

39

 


Гарох Уладзімір

293 КК РБ

абвінавачаны

турма ў Гродна

Затрыманы па арт. 293 КК РБ ("Карэліцкая справа"), па якой таксама праходзіць Кірэшчанка.

40

 


Гарэлік Станіслаў

293 КК РБ

падазраваны

на волі

Даследчык пратэстаў, затрыманы ў ноч на 12 жніўня па падазрэнні па арт. 293 КК РБ. Адпусцілі ў статусе падазраванага па справе.

41

 


Гунько Грыгорый

293 КК РБ

падазраваны

СІЗА ў Баранавічах


42

 


Гурнік Аляксандр

293 КК РБ

падазраваны

на волі

Быў затрыманы 12 жніўня па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства па ч. 2 арт. 293 КК РБ (Удзел у масавых беспарадках). Адпусцілі ў статусе падазраванага.

43

 


Дзяніс К.

293 КК РБ

падазраваны

на волі

Падазраваны па ч. 2 аррт. 293 КК - удзел у масавых беспарадках

44

 


Дубойскі Вадзім

293 КК РБ

падазраваны

ІЧУ Ленінскага раёна Брэста

Першы раз затрымалі1 жніўня, быў збіты. 4 верасня затрыманы пры выхадзе з пад'езду дома, у якім пражывае. Пасля допыту ў СК перавялі ў ІЧУ Ленінскага РАУС г Брэста.

45

 


Дудзіна Анастасія

293 КК РБ

падазраваная

на волі

Ноччу 9 жніўня навучэнка 4 курса БДЭУ Анастасія Дудзіна разам з сябрамі апынулася побач з сілавікамі, якія жорстка разганялі мітынг. У самой акцыі дзяўчына і яе прыяцелі ўдзелу не прымалі - проста, рухаючыся ў бок дома з цэнтра, праходзілі міма пратэстоўцаў. Калі Дудзіна трапіла ў натоўп дэманстрантаў, у яе пад нагамі выбухнула светлашумавая граната. Мінчанку на хуткай павезлі ў ваенны шпіталь. Там ёй паставілі дыягназ «камбінаваная траўма. Множны аскольчатае сляпое раненне правай галёнкі. Акубаратраўма. Вострая нейросенсорной глухаватасць». Раніцай 7 верасня Дудзіну павезлі на допыт. Праз пару гадзін у яе доме зладзілі ператрус: сілавікі забралі вопратку, у якой Анастасія пакінула дом 9 жніўня. Наста правяла ў ізалятары 72 гадзіны.Выйшла на свабоду 10 верасня. Зараз Анастасія ў статусе падазраванай па ч. 2 арт. 293 КК - удзел у масавых беспарадках.

46

 


Жылінскі Вадзім

293 КК РБ

падазраваны

на волі

Затрыманы ў Брэсце ў межах справы аб ўдзеле ў масавых беспарадках (ч. 2 арт. 293 КК РБ)

47

 


Зіневіч Максім

293 КК РБ

абвінавачаны

СІЗА ў Брэсце

10 жніўня падчас акцыі пратэсту быў паранены гумовай куляй у нагу. Затрыманы 25 жніўня па падазрэнні ва ўдзеле ў масавых беспарадках.

48

 


Ілля Б.

293 КК РБ

падазраваны

на волі

Падазраваны ва ўдзеле ў масавых беспарадках.

49

 


Калішук Міхаіл

293 КК РБ

падазраваны

СІЗА ў Брэсце

Першы раз затрымліваўся 10 жніўня ў Брэсце, быў збіты, на наступны дзень яго адпусцілі. Другі раз затрымалі 31 жніўня - па падазрэнні ва ўдзелу ў масавых беспарадках. Узяты пад варту.

50

 


Канавалава Антаніна

293 КК РБ

падазраваная

СІЗА-1, Мінск

Давераная асоба Святланы Ціханоўскай. Падазраваная па справе аб удзеле ў масавых беспарадках

51

 


Канеўская Таццяна

293 КК РБ

абвінавачаная

СІЗА-1, Мінск

Давераная асоба кандыдаткі ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай у Гомелі. Вечарам 6 жніўня ў доме Таццяны Канеўскай правялі вобшук, а зранку сілавікі прыйшлі ў дом Канеўскай з паўторным вобшукам. Жанчыну затрымалі. Ёй прад'яўленае абвінавачванне па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу – "Удзел у масавых беспарадках". Прызнаная палітычнай зняволенай.

52

 


Капанец Сяргей

293 КК РБ

абвінавачаны

СІЗА-1, Мінск

Затрыманы ў межах справы аб масавых беспарадках (арт. 293 КК), узбуджанай пасля падзей 9-13 жніўня. Знаходзіцца ў СІЗА-1. Прызнаны палітычным зняволеным.

53

 


Караткоў Аляксей

293 КК РБ

абвінавачаны

СІЗА-1, Мінск

CEO стартапа MakeML. Быў затрыманы 27 жніўня на плошчы Незалежнасці каля Чырвонага касцёлу. Прысудзілі 8 сутак па артыкуле 23.34. 4 верасня пры вызваленні з Жодзіна адразу затрымалі як падазраванага па артыкуле 293 ч.3 КК РБ (Навучанне ці іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў масавых беспарадках).Прызнаны палітычным зняволеным.

54

 


Карэцкі Уладзіслаў

293 КК РБ

абвінавачаны

СІЗА-1, Мінск

Валанцёр штаба Віктара Бабарыкі, затрыманы ў межах справы аб масавых беспарадках (арт. 293 КК) пасля падзей 9-13 жніўня. Знаходзіцца ў СІЗА КДБ у якасці падазраванага. Прызнаны палітычным зняволеным.

55

 


Касакоўскі Іван

293 КК РБ

падазраваны


Затрыманы 27 верасня ў межах справы аб масавых беспарадках (арт. 293 КК РБ)

56

 


Кірэшчанка Дзяніс

293 КК РБ

абвінавачаны

Турма ў Гродна

Затрыманы 8 жніўня па арт. 293 КК РБ (масавя беспарадкі). Спачатку ўтрымліваўся ў ізалятары ў Карэлічах. Прызнаны палітычным зняволеным.

57

 


Клікоцкі А.

293 КК РБ




58

 


Клімчук Арцём

293 КК РБ

падазраваны

на волі

З Брэста. Затрымліваўся на 72 гадзіны ў межах крымінальнай справы аб масавых беспарадках.

59

 


Красоўскі Іван

293 КК РБ

падазраваны

ІЧУ на Акрэсціна

Днём 25 верасня стала вядома, што ў дачыненні да 18-гадовага актывіста Івана Красоўскага распачатая крымінальная справа па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу — удзел у масавых беспарадках. Іван перастаў выходзіць на сувязь увечары 24 верасня. Ён дамовіўся сустрэцца з сябрамі, але на сустрэчу так і не прыйшоў. Апошні раз напісаў сябрам каля 19 гадзін, што каля яго знаходзяцца невядомыя людзі, і калі ён не прыйдзе, то магчыма, яго затрымалі. Пазней стала вядома, што Івана Красоўскага змясцілі ў ІЧУ на Акрэсціна.

60

 


Кубараў Дзмітрый

293 КК РБ

абвінавачаны

СІЗА-1, Мінск

Быў затрыманы ў межах крымінальнай справы па масавых беспарадках. Падазраваны па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — "Удзел у масавых беспарадках". Пераведзены ў СІЗА г. Мінска. Прызнаны палітычным зняволеным.

61

 


Кузьмянчук Андрэй

293 КК РБ

падазраваны

на волі

Падазраваны па артыкуле аб удзеле ў масавых беспарадках (Пінск)

62

 


Кушнярук Раман

293 КК РБ

падазраваны

на волі

З Брэста, затрымліваўся ў межах крымінальнай справы.

63

 


Латыпаў Сцяпан

293 КК РБ

падазраваны

ІЧУ на вул. Акрэсціна

Жыхар "дворыку перамен", затрыманы 15 верасня. У доме прайшоў вобшук. Зарыманы па справе аб масавых беспарадках. Па верси следства, Сцяпар хацещ атруциць супрацоўнікаў міліцыі. Дома ў яго было знойдзены атрутныя хімікаты (але справа ў тым, што праца Сцяпана звязана з выкарыстаннем такіх рэчываў). Прызнаны палітычным зняволеным.

64

 


Мазгоў Алег

293 КК РБ

абвінавачаны

СІЗА-1, Мінск

Затрыманы па крымінальнай справе ад удзеле ў масавых беспарадках (ч.2 арт. 293). Прызнаны палітычным зняволеным.

65

 


Малашэвіч Яўген

293 КК РБ

падазраваны

на волі

Быў затрыманы ў ноч з 10 на 11 жніўня па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства па ч. 2 арт. 293 КК РБ (Удзел у масавых беспарадках).

66

 


Мандрык Руслан

293 КК РБ

падазраваны

на волі

Быў заттрыманы 12 жніўня, збіты, пасля чаго апынуўся ў больніцы.

67

 


Маркін Сяргей

293 КК РБ

падазраваны

на волі

Затрыманы ў ноч з 11 на 12 жніўня, пры затрыманні канфіскавалі машыну, тэлефон. Падазраваны ва ўдзеле ў масавых беспарадках. На волі

68

 


Масціцкі Дэвід

293 КК РБ

абвінавачаны

СІЗА ў Баранавічах

Затрыманы 2 верасня па падазрэнні аб удзеле у масавых беспарадках. 5 верасня пераведзены ў СІЗА у Баранавічах. Прызнаны палітычным зняволеным.

69

 


Маўшук Алена

293 КК РБ

абвінавачаная

СІЗА ў Баранавічах

Са слоў міліцыянтаў, жанчына нібыта з палкай замахваліся на супрацоўнікаў міліцыі (АМАП), яе затрымалі ў межах крымінальнай справы па арт. 293 КК РБ. Прызнана палітычнай зняволенай.

70

 


Мігно Ілля

293 КК РБ

абвінавачаны

СІЗА ў Брэсце

19 жніўня затрыманы па месцы жыхарства па падазрэнні ва ўдзеле ў масавых беспарадках.

71

 


Міхайлаў Станіслаў

293 КК РБ

абвінавачаны

СІЗА ў Баранавічах

Затрыманы ў Пінску па падазрэнні ва ўдзеле ў масавых беспарадках. Прызнаны палітычным зняволеным.

72

 


Міхяёнак Сяргей

293 КК РБ


на волі

12 жніўня быў затрыманы дырэктар прыватнага прадпрыемства "Бондастыль" Сяргей Міхяёнак у межах крымінальнай справы аб масавых беспарадках. Сяргей быў сябрам ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыка. У ягонай кватэры прайшоў ператрус: забралі ноўтбукі, кампутар, усе мабільныя тэлефоны, асабістыя грошы жонкі. Вядома, што спачатку Сяргей быў у СІЗА КДБ, затым яго перавялі ў СІЗА-1 на Валадарскага, праз 10 дзён вызвалілі.

73

 


Моладава Аляксандра

293 КК РБ


на волі

Сябраў ініцыятыўнай групы экс-прэтэндэнта ў прэзідэнты Віктара Бабарыка Арцёма і Аляксандру Моладавых, затрыманых 12 жніўня дома ў Гомелі, перавезлі ў Мінск У ЦІП на Акрэсціна. Першапачаткова яны былі затрыманыя як падазраваныя паводле артыкула 342 КК ("Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх"). Аднак абвінавачванне па гэтым артыкуле ім не прад'явілі - справу перакваліфікавалі ў 293 КК РБ. Моладавых адпусцілі з пад варты.

74

 


Моладаў Арцём

293 КК РБ


на волі

Сябраў ініцыятыўнай групы экс-прэтэндэнта ў прэзідэнты Віктара Бабарыка Арцёма і Аляксандру Моладавых, затрыманых 12 жніўня дома ў Гомелі, перавезлі ў Мінск У ЦІП на Акрэсціна. Першапачаткова яны былі затрыманыя як падазраваныя паводле артыкула 342 КК ("Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх"). Аднак абвінавачванне па гэтым артыкуле ім не прад'явілі - справу перакваліфікавалі ў 293 КК РБ. Моладавых адпусцілі з пад варты.

75

 


Мурын Аляксандр

293 КК РБ

падазраваны

на волі

У Мар'інай горцы па артыкуле аб ўдзеле у масавых беспарадках праходзіць Аляксандр Мурын. Ён на волі.

76

 


Пазняк Арцём

293 КК РБ

абвінавачаны

СІЗА-1, Мінск

Затрыманы ў межах справы аб масавых беспарадках (арт. 293 КК), узбуджанай пасля падзей 9-13 жніўня. Быў моцна збіты. Знаходзіцца ў СІЗА-1. Прызнаны палітычным зняволеным.

77

 


Панцялееў Віктар

293 КК РБ

абвінавачаны

СІЗА у Брэсце

Быў затрыманы ў межах крымінальнай справы па масавых беспарадках. Падазраваны па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — "Удзел у масавых беспарадках". Утрымліваецца ў СІЗА г. Брэста. Прызнаны палітычным зняволеным.

78

 


Пахомаў Аляксей

293 КК РБ

падазраваны

на волі

25 верасня ГУБАЗіК затрымаў у рамках крымінальнай справы паводле арт. 293 Крымінальнага кодэкса магілёўца Аляксея Пахомава. У чым канкрэтна падазраецца Аляксей — пакуль невядома. Каля 13 гадзін дня да Аляксея Пахомава ў кватэру ўвайшлі супрацоўнікі ГУБАЗіК з пастановай на ператрус і арышт. Пасля ператрусу яго адвезлі ва УУС Магілёўскага аблвыканкама. Адтуль, як паведамілі бацькам, яго павезлі ў Мінск. Неўзабаве адпусцілі.

79

 


Піпія Тамаз

293 КК РБ

падазраваны

СІЗА-1, Мінск

Затрыманы 26 верасня па падазрэнні ў арганізацыі масавых беспарадкаў 23 верасня, пасля інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі. https://spring96.org/be/news/99736

80

 


Піпія Цімур

293 КК РБ

падазраваны

СІЗА-1, Мінск

Затрыманы 25 верасня па падазрэнні ў арганізацыі масавых беспарадкаў 23 верасня, пасля інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі. https://spring96.org/be/news/99736

81

 


Пракапчук Віталь

293 КК РБ

абвінавачаны

СІЗА у Брэсце

Быў затрыманы ў Брэсце 19 жніўня разам з сынам Ягорам. Падазраваны ў межах справы па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — "Удзел у масавых беспарадках". Утрымліваецца ў СІЗА г. Брэста. Прызнаны палітычным зняволеным.

82

 


Пркапчук Ягор

293 КК РБ

абвінавачаны

СІЗА у Брэсце

Быў затрыманы ў Брэсце 19 жніўня разам з бацькам Віталём. Падазраваны ў межах справы па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — "Удзел у масавых беспарадках". Утрымліваецца ў СІЗА г. Брэста. Прызнаны палітычным зняволеным.

83

 


Рабкова Марфа

293 КК РБ

падазраваная

СІЗА-1, Мінск

Затрымана каардынатарка Валанцёрскай службы "Вясны" Марфа Рабкова. Прыкладна каля 9 гадзін вечара Марфа і Вадзім вярталіся дамоў па вуліцы Ціміразева. Пасярэдзіне вуліцы спыніліся некалькі бусаў, адтуль выбеглі людзі і паклалі іх тварам у асфальт. Ім паведамілі, што затрымалі іх у межах крымінальнай справы па ч. 3 арт. 293 Крымінальнага кодэксу (Навучанне ці іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў масавых беспарадках, альбо фінансаванне такой дзейнасці). Затрыманне праводзілі супрацоўнікі Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю (ГУБАЗіК). https://spring96.org/be/news/99568
Пераведзена ў СІЗА -1. Прызнаная палітычнай зняволенай.

84

 


Рагашчук Вячаслаў

293 КК РБ

абвінавачаны

СІЗА у Баранавічах

Быў затрыманы ў Пінску, моцна збівалі на працягу трох дзён. Прад'яўлена абвінавачванне па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — "Удзел у масавых беспарадках". Утрымліваецца ў СІЗА г. Баранавічы. Прызнаны палітычным зняволеным.

85

 


Рубец Алег

293 КК РБ

абвінавачаны

СІЗА у Баранавічах

Быў затрыманы ў Пінску 10 жніўня. Пры затрыманні быў моцна збіты. Падазраваны па справе аб масавых беспарадках (арт. 293 Крымінальнага кодэкса). Утрымліваецца ў СІЗА г. Баранавічы. Прызнаны палітычным зняволеным.

86

 


Савіцкі Юрый

293 КК РБ

абвінавачаны

СІЗА-1, Мінск

Сябра ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыкі. Яму прад'яўленае абвінавачванне па ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэксу – «Арганізацыя масавых беспарадкаў». Прызнаны палітычным зняволеным.

87

 


Салавей Ігар

293 КК РБ

абвінавачаны

СІЗА ў Баранавічах

Затрыманы па справе аб масавых беспарадках у Пінску. Прызнаны палітычным зняволеным.

88

 


Сасеў Мікалай

293 КК РБ

абвінавачаны

СІЗА-1, Мінск

Затрыманы ў ноч з 12 на 13 жніўня разам у Уладзіславам Карэцкім. Затрыманы ў межах справы аб масавых беспарадках (арт. 293 КК). Прызнаны палітычным зняволеным.

89

 


Саўчук Арцём

293 КК РБ

абвінавачаны

СІЗА-1, Мінск

Яму прад'яўленае абвінавачванне па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу – "Удзел у масавых беспарадках". Прызнаны палитычным зняволеным.

90

 


Севярынец Павел

293 КК РБ

абвінавачаны

СІЗА-1, Мінск

Апазіцыйны палітык, сузаснавальнік партыі БХД. Быў затрыманы 7 чэрвеня па дарозе дадому. Пасля гэтага ў дачыненні да яго было вынесена, як мінімум, тры пастановы аб адміністрацыйных арыштах па 15 сутак кожная за ўдзел у перадвыбарчых пікетах і заклікі да ўдзелу ў масавых мерапрыемствах. Акрамя таго, у яго заставаліся яшчэ 30 сутак, прысуджаных раней. Пасля 75 сутак адміністрацыйнага арышту Паўла Севярынца не выпусцілі на свабоду, а перавялі ў СІЗА №1 у статусе падазраванага па арт. 293 КК (масавыя беспарадкі). Прызнаны палітычным зняволеным.

91

 


Сідорчык Ігнат

293 КК РБ

абвінавачаны

СІЗА-1, Мінск

Малады рэжысёр. Знаходзіўся ў ІЧУ г. Жодзіна, паздней быў пераведзены ў СІЗА-1. Яму прад'яўленае абвінавачванне па ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэксу – «Арганізацыя масавых беспарадкаў» пасля падзей 9-13 жніўня. Прызнаны палітычным зняволеным.

92

 


Сірадзэ Марык

293 КК РБ

падазраваны

на волі

Затрыманы 4 верасня, 7 адпусцілі ў статусе падазраванага па справе аб масавых беспарадках.

93

 


Смірноў Арцём

293 КК РБ




94

 


Стрыжак Юрый

293 КК РБ

падазраваны

на волі

Падазраваны па ч. 3 арт. 293 КК РБ (Навучанне ці іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў масавых беспарадках).

95

 


Сугойдзь Ягор

293 КК РБ

абвінавачаны

СІЗА-1, Мінск

Затрыманы па справе аб масавых беспарадках. Прызнаны палітычным зняволеным.

96

 


Сунгурава Ганна

293 КК РБ

падазраваная

СІЗА-1, Мінск

Затрымана 25 верасня па падазрэнні ва ўдзеле ў масавых беспарадках (ч.2 арт. 293 КК), змешчана ў СІЗА-1 на Валадарскага.

97

 


Уладзіслаў К.

293 КК РБ

падазраваны

з'ехаў за мяжу

Падазраваны па ч. 2 аррт. 293 КК - удзел у масавых беспарадках

98

 


Уласаў Юрый

293 КК РБ

абвінавачаны

СІЗА-1, Мінск

Давераная асоба кандыдаткі ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай па Гомельскай вобласці. Быў затрыманы 6 жніўня ў Гомелі. Да яго прыйшлі дадому з вобшукам у межах крымінальнай справы: нібыта Уласаў 15 лістапада 2019 года абражаў супрацоўнікаў міліцыі. Паздней Юрыю Уласаву было прад'яўленае абвінавачванне па ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэксу – «Арганізацыя масавых беспарадкаў». Прызнаны палітычным зняволеным.

99

 


Уласевіч Сяргей

293 КК РБ

падазраваны

на волі

У Карэлічах у межах справы аб масавых беспарадках (ч.1 арт. 293 КК РБ) у статусе падазраванага праходзіць Сяргей Уласевіч. Цяпер ён на волі пад падпіскай аб нявыездзе.

100

 


Францкевіч Аляксандр

293 КК РБ

абвінавачаны

СІЗА-1, Мінск

Актывіст анархісцкага руху, быў затрыманы 13 жніўня на мірнай акцыі пратэста. Яму прад'яўленае абвінавачванне па ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэксу – «Арганізацыя масавых беспарадкаў». Утрымліваецца ў СІЗА-1 у Мінску. Аляксандр Францкевіч заявіў аб катаваннях ў КДБ. Прызнаны палітычным зняволеным.

101

 


Халатран Лявон

293 КК РБ

абвінавачаны

СІЗА-1, Мінск

Валанцёр штаба Віктара Бабарыкі, затрыманы ў межах справы аб масавых беспарадках (арт. 293 КК). Знаходзіцца ў СІЗА-1. Больш падрабязна пра Лявона: https://www.levon.info. Прызнаны палітычным зняволеным.

102

 


Халімончык Артур

293 КК РБ

абвінавачаны

СІЗА у Баранавічах

Быў затрыманы ў Пінску ў ноч з 9 на 10 жніўня. Прад'яўлена абвінавачванне па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — "Удзел у масавых беспарадках". Утрымліваецца ў СІЗА г. Баранавічы. Прызнаны палітычным зняволеным.

103

 


Хвашчэўскі Арцём

293 КК РБ

абвінавачаны

СІЗА-1, Мінск

Яму прад'яўленае абвінавачванне па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу – "Удзел у масавых беспарадках". Прызнаны палитычным зняволеным.

104

 


Целешман Аляксандр

293 КК РБ

падазраваны

на волі

Затрыманы па справе аб масавых беспарадках у Брэсце. Выйшаў на волю ў статусе падазраванага.

105

 


Ціт Дзмітрый

293 КК РБ

падазраваны

з'ехаў за мяжу

У Гродне справа аб масавых беспарадках заведзеная на давераную асобу Святланы Ціханоўскай Дзмітрыя Ціта. Па апошніх звестках, Дзмітрый пакінуў краіну.

106

 


Чыкалёў Дзяніс

293 КК РБ

абвінавачаны

СІЗА-1, Мінск

Затрыманы 10 жніўня па падазрэнні ва ўдзеле ў масавых беспарадках. Прад'яўлена абвінавачванне. Прызнаны палітычным зняволеным.

107

 


Шабалін Аляксандр

293 КК РБ

абвінавачаны

СІЗА-1, Мінск

Сябра ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай у Гомелі. Яму прад'яўленае абвінавачванне па ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэксу – «Арганізацыя масавых беспарадкаў». Прызнаны палітычным зняволеным.

108

 


Шаура Віктар

293 КК РБ

абвінавачаны

СІЗА Віцебска

Віктар Шаура быў затрыманы ў Наваполацку ўвечары 10 жніўня. 13 жніўня яго маці патэлефанаваў следчы з Віцебска і паведаміў, што яе сыну выставілі абвінавачванне па ч. 2 арт. 293 КК РБ. Віктар Шаура пераведзены ў віцебскі следчы ізалятар. У кватэры Шауры прайшоў ператрус.

109

 


Шкляр Віталь

293 КК РБ

падазраваны

на волі

Быў затрыманы 12 жніўня па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства па ч. 3 арт. 293 КК РБ (Навучанне ці іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў масавых беспарадках). Адпусцілі ў статусе падазраванага.

110

 


Шырокіх Канстанцін

293 КК РБ



Быў затрыманы 11.08 у Пінску ў межах крымінальнай справы за ўдзел у масавых беспарадках.

111

 


Шэлямет Вячаслаў

293 КК РБ

абвінавачаны

СІЗА ў Баранавіча'

Фігурант крымінальнай справы аб масавых беспарадках. Прызнаны палітычным зняволеным.

112

 


Юхневіч Павел

293 КК РБ

падазраваны

СІЗА-1, Мінск

Днём 25 верасня ў Мінску былі брутальна затрыманыя актывісты "Еўрапейскай Беларусі" Ягор Літвінка, Андрэй Войніч, Анастасія Кірык і Павел Юхневіч. Супраць Войніча і Юхневіча распачатая крымінальная справа па ч 2. арт. 293 Крымінальнага кодэкса (удзел у масавых беспарадках). Літвінку і Кірык выпусцілі ў статусе сведак.

113

 


Ярмолаў Ігар

293 КК РБ

абвінавачаны

СІЗА КДБ

Валанцёр штаба Віктара Бабарыкі. Паводле інфармацыі ад бацькоў, ён быў збіты, да 18 жніўня знаходзіўся ў вайсковым шпіталі, яму была праведзеная аперацыя. 18 жніўня яго перавялі ў СІЗА КДБ. Ён затрыманы таксама па артыкуле 293 КК РБ. Прызнаны палітычным зняволеным.

114

 


Яўген Б.

293 КК РБ

падазраваны

на волі

Падазраваны ва ўдзеле ў масавых беспарадках.

115

 


Чэрвінскі Аляксей

339 і 364 КК РБ

падазраваны

СІЗА

Затрыманы па крымінальнай справе ў сувязі з атакай на амапаўскі мікрааўтобус 30 жніўня на праспекце Незалежнасці. Справа ўзбуджана па арт. 339 КК (Хуліганства) і 364 КК (гвалт ці пагроза гвалту ў адносінах да супрацоўніка міліцыі)

116

 


Малашэвіч Сафія

339, 342 КК РБ

падазраваная

на волі

Затрыманы за тое, што падчас акцыі 6 верасня размалявала шчыты, за якімі стаялі вайскоўцы нецэнзурнымі выразамі. Пазней вызвалілі ў статусе падазраванай https://nashaniva.by/?c=ar&i=259860

117

 


Ціханоўскі Сяргей

342 і 191 КК РБ

абвінавачаны

СІЗА у Жодзіна

блогер, аўтар youtube-канала "Краіна для жыцця" быў затрыманы ў Гродне 29 траўня падчас пікету па збору подпісаў за вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты ягонай жонкі Святланы Ціханоўскай. Да гэтага на пікеце з'явіліся жанчыны, якія задавалі Сяргею Ціханоўскаму правакацыйныя пытанні і хапалі яго за аддзенне. Пасля падышлі міліцыянеры, але прысутныя не падпускалі іх да блогера. У нейкі момант адзін з міліцыянераў упаў на зямлю. Пасля чаго супрацоўнікі АМАП брутальна затрымалі Сяргея Ціханоўскага і некаторых яго паплечнікаў. 8 чэрвеня Сяргею Ціханоўскаму, як і яшчэ шасці затрыманым, прад'яўленае абвінавачванне паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса. Пазней яму прад'явілі абвінавачванне яшчэ па артыкулу 191 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Прызнаны паліітычным зняволеным.

118

 


Валавік Антон

342 і 364 КК РБ



Фігурант крымінальнай справы за падзеі 14 ліпеня ў Мінску, калі ўдзельнікі акцыі пратэсту далі адпор супрацоўнікам АМАПу.

119

 


Гатоўка Глеб

342 і 364 КК РБ

абвінавачаны

СІЗА-1, Мінск

Пасля 12-сутачнага арышту з ЦІП не выйшаў на волю Глеб Гатоўка. 26 ліпеня, у нядзелю, у яго дома адбыўся ператрус.. Фігурант крымінальнай справы за падзеі 14 ліпеня ў Мінску, калі ўдзельнікі акцыі пратэсту далі адпор супрацоўнікам АМАПу.

120

 


Глеб В.

342 і 364 КК РБ

падазраваны

на волі

Фігурант крымінальнай справы за падзеі 14 ліпеня ў Мінску, калі ўдзельнікі акцыі пратэсту далі адпор супрацоўнікам АМАПу.

121

 


Кніга Уладзімір

342 і 364 КК РБ

абвінавачаны

СІЗА у Жодзіна

Затрыманы 4 чэрвеня ў Гродне. Абвінавачаны ва ўдзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 КК РБ) падчас інцыдэнту на пікеце па зборы подпісаў за Святлану Ціханоўскую. Таксама з'яўляецца фігурантам справы аб гварлце ў адносінах да супрацоўніка міліцыі.

122

 


Малочка Ігар

342 і 364 КК РБ




123

 


Разнічэнка Яўген

342 і 364 КК РБ

абвінавачаны

СІЗА-1, Мінск

Затрыманы пасля выбарчага пікету ў Гродне 29 траўня па зборы подпісаў за Святлану Ціханоўскую. Абвінавачаны не толькі ва ўдзеле ў групавых дзеяннях, якія парушаюць грамадскі парадак, але і ў здзяйсненні гвалту ў адносінах да супрацоўніка міліцыі.

124

 


Рындзін Юрый

342 і 364 КК РБ




125

 


Туркоў Ілля

342 і 364 КК РБ

абвінавачаны

СІЗА-1, Мінск

Фігурант крымінальнай справы за падзеі 14 ліпеня ў Мінску, калі ўдзельнікі акцыі пратэсту далі адпор супрацоўнікам АМАПу.

126

 


Шумаў Антон

342 і 364 КК РБ

падазраваны

на волі

Фігурант крымінальнай справы за падзеі 14 ліпеня ў Мінску, калі ўдзельнікі акцыі пратэсту далі адпор супрацоўнікам АМАПу.

127

 


Няронскі Уладзімір

342 і 369 КК РБ

абвінавачаны

СІЗА у Жодзіна

Блогер, аўтар ютуб-канал "Слуцк для жыцця". З 8 мая 2020 года (суд па арт. 23. 34 КаАП) ён бесперапынку адбываў 40 сутак адміністрацыйнага арышту. Калі і дзе прасіходзілі суды над ім, у выніку якіх атрымліваў чарговыя "суткі", — невядома. 17 чэрвеня стала вядома, што Няронскага змясцілі ў следчы ізалятар № 1 у Мінску. На яго заведзеная крымінальная справа па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак) — за выпадак на выбарчым пікеце 29 траўня ў Гродне, і арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады) — за абразу ў яго роліку на ютуб-канале старшыні Слуцкага райвыканкама. 18 жніўня стала вядома, што Уладзімір Няронскі быў пераведзены ў СІЗА г. Жодзіна. Прызнаны палітычным зняволеным.

128

 


Арановіч Аляксандр

342 КК РБ

абвінавачаны

СІЗА-1, Мінск

Член каманды YouTube-канала "Краіна для жыцця", кіроўца аўтадома, 37 гадоў, жыў у горадзе Старыя Дарогі Мінскай вобласці. Затрыманы падчас пікету па зборы подпісаў у Гродне 29 траўня. Прад'яўлены абвінавачванні паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак) КК. Прызнаны паліітычным зняволеным.

129

 


Ашурак Вітольд

342 КК РБ

падазраваны

на волі


130

 


Баброўскі Васіль

342 КК РБ

падазраваны

на волі

Фігурант "Гарадзенская справы". Затрыманы 29 траўня ў Гродна падчас пікету па зборы подпісаў за Ціханоўскую. 2 месяцы правёў у зняволенні з СІЗА-1 у Мінску, затым яго адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе з статусе падазраванага па крымінальнай справе за актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак.

131

 


Глазава Марына

342 КК РБ

падазраваная

СІЗА ў Брэсце

Марына Глазава затрымана 25.09 за карагод паводле 342-1 КК (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Зараз пад вартай у СІЗА-7

132

 


Жук Алег

342 КК РБ

падазраваны

на волі

Алег Жук - жыхар Гародні. Падазраваны па справе аб актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак.(арт. 342 КК РБ). Вызвалены пад падпіску аб нявыездзе.

133

 


Іваненка Аляксандр

342 КК РБ

падазраваны

на волі

Жыхар Мазыра, быў затрыманы ў межах справы аб ўдзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамаскі. парадак. Зараз на волі.

134

 


Іваненка Ігар

342 КК РБ

падазраваны

на волі

Жыхар Мазыра, быў затрыманы ў межах справы аб ўдзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамаскі. парадак. Зараз на волі.

135

 


Кабанаў Аляксандр

342 КК РБ

абвінавачаны

СІЗА-1, Мінск

Брэсцкі блогер, аўтар youtube-канала "Народны рэпарцёр", прэс-сакратар ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай. Быў затрыманы 15 чэрвеня, калі пайшоў па выкліку ў паліклініку для кантроля па адбыцці каранціна, і дастаўлены ў ІЧУ Ленінскага раёна г. Брэста. Суд пакараў блогера арыштам у 15 сутак. Аднак 20 чэрвеня блогер знік з ІЧУ. Ягоны лёс стаў вядомы праваабаронцам толькі 25 чэрвеня, калі ў бацькоў Аляксандра Кабанава адбыўся ператрус, а сам блогер быў пераведзены ў Мінскае СІЗА-1. Знаходзіцца ў статусе падазраванага па крымінальнай справе, узбуджанай паводле ч. 1 арт. 342 КК і звязанай з падзеямі ў Гродне 29 траўня. Прызнаны палітычным зняволеным.

136

 


Казаноўскі Уладзімір

342 КК РБ

падазраваны

на волі

5 жніўня на волю выйшаў Уладзімір Казаноўскі, які праходзіць па крымінальнай справе, узбуджанай па ч.1 арт. 342 КК пасля падзеяў 14 ліпеня ў Мінску. Уладзімір Казаноўскі адсядзеў 20 сутак арышту, і быў вызвалены ў статусе падазраванага.

137

 


Казлоў Зміцер

342 КК РБ

абвінавачаны

СІЗА-1, Мінск

Блогер ютуб-канала "Шэры кот", быў затрыманы 10 чэрвеня разам з актывістамі "Еўрапейскай Беларусі". На наступны дзень ён быў асуджаны на 20 сутак арышту і, адпаведна, мусіў выйсці на волю 30 чэрвеня. Але ён застаўся за кратамі. У гэты ж дзень стала вядома, што ён стаў новым фігурантам справы па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу ("Арганізацыя ці ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак"). Блогера перавялі ў СІЗА-1 на вул. Валадарскага ў Мінску. Прызнаны палітычным зняволеным.

138

 


Каханоўскі Яўген

342 КК РБ

абвінавачаны

СІЗА у Гомелі

Са Жлобіна, быў затрыманы 27 жніўня. Перавялі ў СІЗА Гомеля, абвінавачваецца ва ўдзеле ў дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (падзеі 9-13 жніўня).

139

 


Кісялёў Аляксандр

342 КК РБ

абвінавачаны

СІЗА у Гомелі

Са Жлобіна, Кісялёў не выйшаў на волю пасля арышту, прысуджанага за ўдзел у акцыі ў ноч з 11 на 12 жніўня. Перавялі ў СІЗА Гомеля, абвінавачваецца ва ўдзеле ў дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак.

140

 


Клімаў Леанід

342 КК РБ

падазраваны

пад вартай

Затрыманы ў Гродне па справе па арт. 342 КК РБ (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак)

141

 


Колікава Алена

342 КК РБ

падазраваны

на волі

Затрымлівалась у межах крымінальнай справы па арт. 342 КК РБ. Адпусцілі з абавязацельствам аб яўцы па выкліку.

142

 


Коршун Сяргей

342 КК РБ

абвінавачаны

СІЗА-1, Мінск

Блогер тэлеграм-канала “Армія з народом”, быў затрыманы 21 ліпеня і змешчаны пад варту з межах справы па арт. 342 КК РБ па падзеях 29 траўня ў Гродне. 5 жніўня яму было прад'яўлена абвінавачванне па ч. 1 і ч. 2 арт. 342 КК (Арганізацыя або актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Прызнаны палітычным зняволеным.

143

 


Кунцэвич Сяргей

342 КК РБ

падазраваны

на волі

Былы фігурант "справы Белага легіёна", затрыманы 6 верасня за тое, што ішоў па праезнай частцы падчас акцыі пратэсту (прычым са словаў сведак, у той ммоант праспект ужо быў перакрыты). Ставяць у віну ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак.

144

 


Лакішык Антон

342 КК РБ

падазраваны

на волі

3 ліпеня быў затрыманы Антон Лакішык у межах крымінальнай справы па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).

145

 


Лосік Ігар

342 КК РБ

абвінавачаны

СІЗА у Жодзіна

Адміністратар тэлеграм-канала "Беларусь головного мозга", на які на момант яго затрымання было падпісана больш за 172 тысячы карыстальнікаў. 25 чэрвеня ў доме ў Баранавічах, дзе жыве Ігар Лосік з сям'ёй, прайшоў вобшук, пасля якога яго затрымалі. Увечары таго ж дня стала вядома, што ў дачыненні да Ігара Лосіка завялі крымінальную справу па арт. 342 Крымінальнага кодэксу. Пасля ўтрымання ў ІЧУ ў Мінску Ігар Лосік быў пераведзены ў СІЗА №1. 18 жніўня стала вядома, што Ігар Лосік быў пераведзены ў СІЗА г. Жодзіна. Прызнаны палітычным зняволеным.

146

 


Лук'янаў Сяргей

342 КК РБ

падазраваны

на волі

Затрымлівалась у межах крымінальнай справы па арт. 342 КК РБ. Адпусцілі ў статусе падазраванага пад падпіску аб нявыездзе.

147

 


Навумік Уладзімір

342 КК РБ

падазраваны

на волі

Фігурант "Гарадзенская справы". Затрыманы 29 траўня ў Гродна падчас пікету па зборы подпісаў за Ціханоўскую. 2 месяцы правёў у зняволенні з СІЗА-1 у Мінску, затым яго адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе з статусе падазраванага па крымінальнай справе за актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак.

148

 


Новікаў Андрэй

342 КК РБ

абвінавачаны

СІЗА-1, Мінск

Грамадзянін РФ, валанцёр ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай. Яго затрымалі 6 чэрвеня ў вёсцы Прусы Паўстаўскага раёна Віцебскай вобласці за ўдзел у пікеце па зборы подпісаў, які прыраўнялі да несанкцыянаванага масавага мерапрыемства. Спачатку яго адвезлі ў Паставы, каб скласці пратакол па арт. 23.34 КаАП, а затым стала вядома, што яго перавезлі ў Мінск у ІЧУ на вул. Акрэсціна, а пасля ў СІЗА-1. 12 чэрвеня яму прад'явілі абвінавачванне па ч.1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак) КК. Прызнаны паліітычным зняволеным.

149

 


Нямера Юзэф

342 КК РБ

падазраваны

ІЧУ ў Гродна

Яго падазраюць па 342 крымінальным артыкуле – «арганізацыя ці падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак». Вядома, што ён удзельнічаў у маршы пратэсту 6 верасьня. . Дома адбыўся ператрус. Гародня.

150

 


Паланянкін Ілля

342 КК РБ

падазраваны

пад вартай

Затрыманы ў Гродна за ўдзел у акцыі 6 верасня. Падазраецца ва ўдзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак

151

 


Папоў Дзмітрый

342 КК РБ

абвінавачаны

СІЗА-1, Мінск

Мадэратар сацыяльных сетак "Краіны для жыцця", знік увечары 4 чэрвеня. Да гэтага ён запісаў відэа, у якім распавядае, што яго шукаюць міліцыянты і хочуць затрымаць у межах крымінальнай справы. Толькі праз некалькі дзён стала вядома, што яго асудзілі на 15 сутак арышту і перавезлі ў Мінскі ізалятар часовага ўтрымання.Адтуль яго перавялі ў СІЗА-1, дзе ён знаходзіцца дагэтуль. 10 ліпеня Дзмітрыю Папову было прад'яўленае абвінавачванне па ч. 1 арт. 342 КК РБ (Арганізацыя або актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Прызнаны палітычным зняволеным.

152

 


Прохараў Віталь

342 КК РБ

абвінавачаны


Жыхар Жлобіна, 17 гадоў, быў збіты пры затрыманні, калі ішоў са спартовай пляцоўкі. Пазней затрыманы зноў 28 жніўня - абвінавачваюць у тым, што кідаў камяні ў машыну міліцыі.

153

 


Пятрухін Сяргей

342 КК РБ

абвінавачаны

СІЗА-1, Мінск

Брэсцкі блогер, аўтар ютуб-каналаў "Народны рэпарцёр" і " Youtube-дэпутаты". 16 чэрвеня ён быў затрыманы ў вёсцы пад Пухавічамі, пасля чаго дастаўлены ў Кобрынскі ІЧУ. 25 чэрвеня Сяргея Пятрухіна даставілі ў ізалятар часовага ўтрымання Мінска. Стала вядома, што ён затрыманы ў межах крымінальнай справы па арт. 342 Крымінальнага кодэкса Беларусі (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак), звязанай з падзеямі ў Гродне 29 траўня. Прызнаны палітычным зняволеным.

154

 


Расулаў Андрэй

342 КК РБ

падазраваны

ІЧУ Жлобіна

22 верасня ў кватэру ў Гомелі, дзе Андрэй жыве з дзяўчынай, прыйшлі сілавікі. Паклалі хлопца на падлогу, скруцілі рукі жгутом і запытвалі ў яго, ці ведае ён Дзмітрыя Падлобнікава. Пасля гэтага, Андрэя затрымалі. З Гомеля яго перавезлі ў Жлобін, ён у статусе падазраванага па арт. 342 КК РБ за падзеі ў горадзе 9 жніўня.

155

 


Сакаў Арцём

342 КК РБ

абвінавачаны

СІЗА-1, Мінск

Член ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай. Знаходзіўся на пікеце па зборы подпісаў у Гродне 29 траўня. Затрыманы 31 траўня. Выстаўленыя абвінавачванні паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак) Крымінальнага кодэкса. Прызнаны паліітычным зняволеным.

156

 


Сірэнка Спартак

342 КК РБ

падазраваны

на волі

Быў затрыманы за ўдзел у акцыі пратэсту 14 ліпеня ў Мінску і асуджаны на 10 сутак арышту, не выйшаў на волю 24 ліпеня. Вядома, што пасля сутак ён быў пакінуты пад вартай у якасьці падазраванага па арт. 342 Крымінальнага кодэксу - "Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх".

157

 


Скакавец Марыя

342 КК РБ

падазраваная


Затрымана паводле 342-1 КК (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак. - за карагод у Брэсце 13.09

158

 


Спарыш Сяргей

342 КК РБ

абвінавачаны

СІЗА-1, Мінск

Актывіст партыі “Народная грамада”, быў затрыманы 25 чэрвеня супрацоўнікамі міліцыі ў цывільным, якія з прымяненнем фізычнай сілы выцягнулі яго з кватэры. Падставай для затрымання стаў раней вынесены Сяргею Спарышу адміністратыўны арышт на 15 сутак за ўскладанне кветак на Вайсковых могілках у Мінску 8 траўня гэтага году. 9 ліпеня стала вядома, што ў дачыненні да яго ўзбуджаная крымінальная справа па ч.1 арт. 342 КК па падзеях 29 траўня ў Гродне. На дадзены момант Сяргей Спарыш у статусе падазраванага знаходзіцца ў сталічным ІЧУ. Прызнаны палітычным зняволеным.

159

 


Статкевіч Мікалай

342 КК РБ

абвінавачаны

СІЗА у Жодзіна

Апазіцыйны палітык, быў затрыманы 31 траўня па дарозе на Камароўскі рынак у Мінску, дзе ён збіраўся наведаць перадвыбарчы пікет Святланы Ціханоўскай. Пазней быў арыштаваны на 15 сутак. 15 чэрвеня прайшоў яшчэ адзін суд над палітыкам, які пакараў яго яшчэ 15 суткамі. 30 чэрвеня Мікалай Статкевіч павінен быў выйсці на волю, аднак напярэдадні жонцы яго патэлефанаваў следчы і паведаміў, што палітык падазраецца ў здзяйсненні злачынства па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу ("Арганізацыя ці ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак"). Быў пераведзены ў СІЗА-1 у Мінску. З 19 жніўня пераведзены ў СІЗА г. Жодзіна. Прызнаны палітычным зняволеным.

160

 


Ушак Вяргілій

342 КК РБ

падазраваны

на волі


161

 


Фрэнь Ілля

342 КК РБ

падазраваны

на волі

Раніцай 29 ліпеня за падзеі 14 ліпеня ў Мінску быў затрыманы Ілля Фрэнь. Фігурант крымінальнай справы за падзеі 14 ліпеня ў Мінску, калі ўдзельнікі акцыі пратэсту далі адпор супрацоўнікам АМАПу.

162

 


Фурманаў Зміцер

342 КК РБ

абвінавачаны

СІЗА у Жодзіна

Член ініцыятыўнай групы па вылучэнні ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай. Затрыманы падчас выбарчага пікету ў Гродне 29 траўня пры зборы подпісаў. Прад'яўленыя абвінавачванні паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак) Крымінальнага кодэкса. Прызнаны паліітычным зняволеным.

163

 


Хамічкоў Уладзімір

342 КК РБ

падазраваны

на волі

Фігурант крымінальнай справы за падзеі 14 ліпеня ў Мінску, калі ўдзельнікі акцыі пратэсту далі адпор супрацоўнікам АМАПу.

164

 


Цыгановіч Уладзімір

342 КК РБ

абвінавачаны

СІЗА-1, Мінск

Блогер, аўтар youtube-канала MozgON, быў затрыманы 9 чэрвеня для адбыцця 15-суткавага арышту, вынесенага яшчэ ў сакавіку 2020 года. 15 чэрвеня адбыўся чарговы суд над блогерам, які пакараў Уладзіміра Цыгановіча дадатковымі 15 суткамі. 26 чэрвеня стала вядома, што Цыгановіча перавялі ў СІЗА-1. Ён таксама знаходзіцца ў статусе падазраванага па "справе Ціханоўскага". Прызнаны палітычным зняволеным.

165

 


Шкляраў Віталь

342 КК РБ

абвінавачаны

СІЗА-1, Мінск

Палітычны тэхнолаг, ураджэнцам Гомеля, жыве ў ЗША. Ён прыехаў у Гомель да бацькоў і быў затрыманы 29 ліпеня, а пасля змешчаны ў СІЗА № 1 на вуліцы Валадарскага ў Мінску.
Віталю было прад'яўлена абвінавачванне па ч. 1 арт. 342 КК (Арганізацыя або актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Прызнаны палітычным зняволеным.

166

 


Яхін Раман

342 КК РБ

падазраваны

ІЧУ ў Брэсце

У пятніцу 25 верасня Яхін Раман пайшоў у суд абскардзіць прысуд і знік. 27 верасня бацька знайшоў сына ў ІЧУ Ленінскага РАУС Брэста. Затрыманне звязана з карагодам 13 верасня ў Берасці паводле Арт. 342 КК. (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

167

 


Падалінскі Уладзіслаў

342 КК РБ

падазраваны

з'ехаў з Беларусі

З Мазыра. 17 жніўня яму паведамілі, што ў адносінах да яго распачатая справа за арганізацыю групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак.

168

 


Жданко Эдуард

363 КК РБ

падазраваны

на волі

У Баранавічах у статусе падазраванага па справе па арт. 363 КК РБ знаходзіца Эдуард Жданко. Зараз ён на волі пад падпіскай аб нявыездзе.

169

 


Караневіч Раман

363 КК РБ

падазраваны

СІЗА ў Жодзіна

Затрыманы ў Слуцку па справе па арт. 363 КК РБ - Супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якая ахоўвае грамадскі парадак. Быў вельмі моцна збіты пры затрыманні. Знаходзіцца ў СІЗА ў Жодзіна

170

 


Кудзін Аляксей

363 КК РБ

падазраваны

на волі

Чэмпіён свету па ММА. Спачатку супраць яго ўзбудзілі справу па арт. 363 КК РБ(гвалт у адносінах да міліцыянта), затым перакваліфікавалі на 363 КК РБ (Супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якая ахоўвае грамадскі парадак).

171

 


Сімакоў Міхаіл

363 КК РБ

падазраваны

на волі

Міхаіл Сімакоў быў затрыманы 11 жніўня ў раёне ГЦ "Дана Мол" з 10 тысячамі долараў у заплечніку — нібыта ён плаціў удзельнікам беспарадкаў. Сам Міхаіл Сімакоў і яго жонка распавялі іншую версію падзей: мужчыну затрымалі каля пад'езда людзі ў цывільным, ён падумаў, што гэта рабаванне — з сабой у яго было каля 9 тысяч долараў, выручаных ад продажу машыны (ёсць адпаведны дагавор). З ізалятара мужчыну выпусцілі 14 жніўня пад падпіску аб нявыездзе, аб абвінавачваннях у арганізацыі беспарадкаў нічога не паведамілі. Пры вызваленні яму не вярнулі грошы, а цяпер прад'явілі абвінавачванні па артыкуле 363 Крымінальнага кодэкса (супраціў супрацоўніку ўнутраных спраў). https://news.tut.by/economics/696318.html

172

 


Сяргеенкаў Андрэй

363 КК РБ

абвінавачаны

СІЗА ў Віцебску

Андрэй Сяргеенкаў з Полацка быў затрыманы 9 жніўня па ч.2 арт. 363 КК РБ. Пераведзены ў Віцебск. Андрэй з'яўляецца вайсковым юрыстам, жыве ў інтэрнаце пры вайсковай частцы, дзе прайшоў ператрус.

173

 


Хершэ Наталля

363 КК РБ

падазраваная

ІЧУ

Беларуску Натальлю Хершэ са Швайцарыі арыштавалі на 15 сутак за ўдзел у жаночым маршы ў Менску 19 верасьня. Цяпер яе падазраюць у супраціве супрацоўніку ўнутраных спраў з прымяненьнем гвалту (артыкул 363.2 КК).

174

 


Шчурко Дзмітрый

363 КК РБ

падазраваны

затрыманы

Затрыманы ў Брэсце па адміністрацыйнай справе Дмітрый Шчурко. З-пад варты не выпусцілі 25.09, завялі крымінальную справу паводле 363КК "супраціў супрацоўніку міліцыі".

175

 


Руднеў Валерый

363 ці 364

падазраваны

на волі

72 гады

176

 


Сімановіч Аляксандр

364 і 342 КК РБ




177

 


Букас Алег

364 КК РБ

абвінавачаны

СІЗА у Бабруўску

У СІЗА ў Бабруйску знаходзяцца бацька і сын Ігар і Алег Букасы, затрыманыя ў межах крымінальнай справы па арт. 364 КК РБ. Ігар Букас заступіўся за мужчыну, якога спынілі супрацоўнікі ДАІ за "пратэстную" музыку, за што на яго накінуліся амапаўцы і пачалі збіваць. Алег Букас кінўся на дапамогу бацьку і таксама быў збіты.
https://babruysk.by/zadali-vopros-gaishniku-okazalis-izbity-i-pod-ugolovnym-delom/

178

 


Букас Ігар

364 КК РБ

абвінавачаны

СІЗА у Бабруўску

У СІЗА ў Бабруйску знаходзяцца бацька і сын Ігар і Алег Букасы, затрыманыя ў межах крымінальнай справы па арт. 364 КК РБ. Ігар Букас заступіўся за мужчыну, якога спынілі супрацоўнікі ДАІ за "пратэстную" музыку, за што на яго накінуліся амапаўцы і пачалі збіваць. Алег Букас кінўся на дапамогу бацьку і таксама быў збіты.
https://babruysk.by/zadali-vopros-gaishniku-okazalis-izbity-i-pod-ugolovnym-delom/

179

 


Гагалінскі Павел

364 КК РБ

падазраваны


У Віцебску затрыманы Павел Гагалінскі па крымінальнай справе па арт. 364 КК РБ.

180

 


Зімніцкі Дзмітрый

364 КК РБ

абвінавачаны

Турма ў Гродне

Затрыманы 9 верасня ў сувязі з інцыдэнтам з ДАІ на аўтавакзале 12 жніўня ў Гродне.

181

 


Казімір Ш.

364 КК РБ

падазраваны

з'ехаў за мяжу


182

 


Купрык Віктар

364 КК РБ

падазраваны

СІЗА ў Баранавічах

У Баранавіцкім СІЗА знаходзіцца Віктар Купрык, які, на думку следства, кідаў растваральнік у супрацоўнікаў міліцыі. Па расказах сваякоў, мужчына проста вёз растваральнік дадому жонцы.

183

 


Кучынскі Максім

364 КК РБ

падазраваны

на волі

Максім Кучынскі затрыманы 9 жніўня ў Слоніме на мірнай акцыі, абараняў дзяўчыну, якую пачалі біць. На наступны дзень яму далі 7 сутак арышту і адначасова пачалі крымінальную справу за гвалт у адносінах да міліцыянта. Цяпер ён на волі пад падпіскай.

184

 


Кядышка Сяргей

364 КК РБ




185

 


Лапа Аляксей

364 КК РБ

падазраваны

на волі

У шпіталі ў Гродна знаходзіцца збіты таксіст Аляксей Лапа. На яго завялі крымінальную справу паводле арт. 364 КК — Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў. https://spring96.org/be/news/99243

186

 


Лушчэўская Юлія

364 КК РБ

падазраваная

на волі

Затрымана за тое, што сарвала маску з міліцыянта ў цывільным каля будынку Мінаблсуда.

187

 


Макавецкі Уладзіслаў

364 КК РБ

падазраваны

ІЧУ ў Віцебску

18 верасня пад варту быў узяты 27 гадовы жыхар Віцебску Уладзіслаў Макавецкі. Ён быў змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання (ІЧУ) да выстаўлення абвінавачання. Мужчыну падазраюць ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага арт. 364 КК (ужыванне альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні супрацоўніка міліцыі). Уладзіславу прад’явілі фотаздымак, на якім ён замахваецца на міліцыянтаў гумовым дручком падчас сутычкі на вуліцы Праўды 6 верасня.

188

 


Малахоўскі Уладзімір

364 КК РБ

падазраваны

ІЧУ ў Віцебску

Мы ўжо дакладна ведаем, што Уладзіміра Малахоўскага могуць абвінаваціць ва ўжыванні альбо пагрозе ўжывання гвалту ў дачыненні супрацоўніка міліцыі – паводле арт. 364 КК. З мужчынай працуюць адвакаты”, – пведамілі віцебскія праваабаронцы.

189

 


Міхаіл Т.

364 КК РБ

падазраваная



190

 


Палікарпава Марына

364 КК РБ

падазраваная

на волі

Жыхарка Грродна Марына Палікарпава 9 жніўня гуляла з братам у цэнтры горада, удзельнічаць у акцыі не збіралася. Аднак яе ўсё роўна затрымалі, пасадзілі ў бус, дзе яе пачалі абражаць і збіваць дзве жанчыны - прапаршчык міліцыі Дар’я Бандарчук і прапаршчык міліцыі Марыя Мазуркевіч. Адна з іх пачала душыць жанчыну, у адказ яна ўкусіла міліцыянтку за руку. Зараз на жанчыну завялі крымінальную справу па арт. 364 КК РБ. https://spring96.org/be/news/99368

191

 


Паўлечка Арцём

364 КК РБ

абвінавачаны

СІЗА-1, Мінск

Затрыманы пасля падзей 14 ліпеня па артыкуле "Гварт у дачыненні да супрацоўніка міліцыі".

192

 


Поляк Канстанцін

364 КК РБ

падазраваны

пад вартай

Затрыманы ў Гродна за бойку з ДАІ. Падазраваецца ў злачынсве па арт. 364 КК РБ (гвалт у дачыненні да міліцыянтаў)

193

 


Усцін Уладзіслаў

364 КК РБ

падазраваны

на волі

Фігурант крымінальнай справы за падзеі 14 ліпеня ў Мінску, калі ўдзельнікі акцыі пратэсту далі адпор супрацоўнікам АМАПу.

194

 


Французаў Аляксандр

364 КК РБ

абвінавачаны

СІЗА Гомеля

Са Жлобіна. Затрыманы па справе аб гвалце ў дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі. Пераведзена ў СІЗА№3 Гомеля

195

 


Храменя Ягор

364 КК РБ

абвінавачаны

СІЗА-5 у Бабруйску

Затрыманы 10 жніўня ў Бабруйску за распыленне газавага балончыка ў супрацоўніка міліцыі.

196

 


Юдзін Міхаіл

364 КК РБ

падазраваны

пад вартай

Затрыманы ў Гродна 27 верасня

197

 


Яўген К.

364 КК РБ

абвінавачаны

СІЗА-1, Мінск

Фігурант крымінальнай справы за падзеі 14 ліпеня ў Мінску, калі ўдзельнікі акцыі пратэсту далі адпор супрацоўнікам АМАПу.

198

 


Кузняцоў Сяргей

364,366,368 КК РБ

абвінавачаны



199

 


Сянюгін Арцём

370 КК РБ

падазраваны

ІЧУ Гомеля

Затрыманы па крымінальнай справе аб Здзеку над дзяржаўнымі сімваламі (замяніў сцяг на гомельскім флагштоку)

200

 


Паўлінковіч Станіслаў

391 КК РБ

падазраваны

на волі

27 ліпеня супраць актывіста з Магілёва Станіслава Паўлінковіча ўзбудзілі крымінальную справу па арт. 391 Крымінальнага кодэкса за абразу суддзі.

201

 


Спірын Павел

ч. 1 арт. 130 КК РБ

абвінавачаны

СІЗА ў Жодзіна

4 верасня ў Мінску быў затрыманы блогер Павел Спірын. Затрыманне адбылося ў межах крымінальнай справы па ч.1 арт. 130 Крымінальнага кодэксу - "Наўмысныя дзеянні, накіраваныя на ўзбуджэнне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варожасці па прыкмеце расавай, нацыянальнай, рэлігійнай, моўнай ці іншай сацыяльнай прыналежнасці". Справа звязана з фільмам Спірына "Грань", які быў ўнесены ў спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

202

 


Ярмоленка Яўген

ч. 1 арт. 364 і 342 КК РБ




203

 


Анішчанка Дзмітрый

ч. 2 арт. 243 КК РБ


на волі

ДФР Камітэта дзяржкантролю распачаў крымінальную справу па ч. 2 арт. 243 КК. Некалькі чалавек падазраюцца ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры. Дзмітря Анішчанку выпусцілі пад падпіску: https://news.tut.by/economics/701954.html?tg

204

 


Анішчанка Ігар

ч. 2 арт. 243 КК РБ

падазраваны

СІЗА

ДФР Камітэта дзяржкантролю распачаў крымінальную справу па ч. 2 арт. 243 КК. Анішчанка і яшчэ некалькі чалавек падазраюцца ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры. Ігар Анішчанка застаецца пад вартай: https://news.tut.by/economics/701954.html?tg

205

 


Карагачава Алена

ч. 2 арт. 243 КК РБ

падазраваная

на волі


206

 


Уласава Лілія

ч. 2 арт. 243 КК РБ

абвінавачаня

СІЗА-1, Мінск

Сябра прэзідыўму Каардынацыйнай Рады, вядомая юрыстка і міжнародная медыятарка, партнёрка і дырэктарка юрыдычнай кампаніі “Уласава, Міхэль і партнёры”. Была затрыманая 31 жніўня 2020 г. супрацоўнікамі Дэпартаментам фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантроля. Супраць Ліліі Уласавай была ўзбуджаная крымінальная справа па ч. 2 арт. 243 КК (ухіленне ад падаткаабкладання). Лілія Уласава ўтрымліваецца пад вартай у СІЗА-1 г. Мінска. Прызнаная палітычнай зняволенай.

207

 


Дзмітрый Д.

ч. 2 арт. 293, ч. 1 арт. 310 , ч. 3 арт. 214 КК РБ

абвінавачаны

СІЗА-1, Мінск

28-гадовы дальнабойшчык Зміцер быў затрыманы дома 13 жніўня. Як распавяла TUT.BY яго мама, хлопец у ноч з 10 на 11 жніўня прысутнічаў на акцыі каля станцыі метро "Пушкінская". Яго папрасілі перагарадзіць дарогу машынай камунальнай службы. Ён гэта зрабіў, цяпер яму ставяць у віну тры артыкулы Крымінальнага кодэкса: ч. 2 арт. 293 (Масавыя беспарадкі), ч. 1 арт. 310 (Наўмыснае блакаванне транспартных камунікацый), ч. 3 арт. 214 (Крадзеж транспартнага сродку, учынены з прымяненнем насілля, небяспечнага для жыцця або здароўя, альбо з пагрозай яго прымянення).

208

 


Еўсцігнееў Уладзіслаў

ч. 2 арт. 363 КК РБ

абвінавачаны

на волі

Паўла Пяскова і Уладзіслава Еўсцігнеева абвінавацілі ў супраціве супрацоўніку органаў унутраных спраў, звязаным з ужываннем гвалту. Удзельнікі акцыі салідарнасці 19 чэрвеня, на якой маладзечанцы адбілі ў сілавікоў затрыманага.
Па выніках суда (https://spring96.org/be/news/99539), які праходзіў у верасні, абодвум прысудзілі рэальныя тэрміны пазбаўлення волі (Пяскову - 3 гады і 3 месяцы, Еўсцігнееву - 3 гады). Прызнаны палітычнымі зняволенымі.

209

 


Кардзюкоў Аляксандр

ч. 2 арт. 363 КК РБ


СІЗА

Затрыманы па інцыдэнце ў Брэсце, калі памёр Генадзій Шутаў. (Супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў, спалучаны з ужываннем гвалту або з пагрозай яго прымянення)

210

 


Пяскоў Павел

ч. 2 арт. 363 КК РБ

абвінавачаны

пад вартай

Паўла Пяскова і Уладзіслава Еўсцігнеева абвінавацілі ў супраціве супрацоўніку органаў унутраных спраў, звязаным з ужываннем гвалту. Удзельнікі акцыі салідарнасці 19 чэрвеня, на якой маладзечанцы адбілі ў сілавікоў затрыманага. Па выніках суда (https://spring96.org/be/news/99539), які праходзіў у верасні, абодвум прысудзілі рэальныя тэрміны пазбаўлення волі (Пяскову - 3 гады і 3 месяцы, Еўсцігнееву - 3 гады). Прызнаны палітычнымі зняволенымі.

211

 


Арсеній Т.

ч. 3 арт. 295 КК РБ

падазраваны

на волі

Справа па арт. "Незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў"

212

 


Ганна Т.

ч. 3 арт. 295 КК РБ

падаўраваная

на волі

Справа па арт. "Незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў"

213

 


Залатароў Мікіта

ч. 3 арт. 339 КК РБ

абвінавачаны

СІЗА у Гомелі

16 гадоў. Абвінавачваюць у тым, што ён кінуў у супрацоўніка міліцыі бутэльку з запальнай сумессю (ч.3 арт. 339 - хуліганства). Пры затрыманні быў збіты.

214

 


Знак Максім

ч. 3 арт. 361 КК РБ

падазраваны

СІЗА-1, Мінск

Сябра прэзідыума Каардынацыйнай рады па ўрэгуляванню палітычнага крызісу, адвакат. Затрыманы 9 верасня 2020 г., у кватэры Максіма Знака адбыўся ператрус, а яго самаго даставілі на допыт у Следчы камітэт.бСледчы камітэт заявіў, што Максім Знак падазраецца ў крымінальным злачынстве па ч. 3 арт. 361 Крымінальнага кодэкса (заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь). Утрымліваецца ў СІЗА-1 у Мінску. Прызнаны палітычным зняволеным.

215

 


Калеснікава Марыя

ч. 3 арт. 361 КК РБ

абвінавачаная

СІЗА у Жодзіна

Сябра прэзідыума Каардынацыйнай рады, кіраўніца выбарчага штаба Віктара Бабарыкі. Была выкрадзеная 7 верасня ў Мінску і разам з яшчэ дзвюма сябрамі Каардынацыйнай рады, Антонам Радненковым і Іванам Краўцовым, гвалтоўна прывезеная на беларуска-украінскую мяжу для выдварэння з краіны. Аднак парваўшы свой пашпарт на памежным пераходзе і выскачыўшы з аўтамабіля, Марыя Калеснікава перашкодзіла рэалізаціі спецаперацыі сілавікоў. 9 верасня стала вядома, што жанчына затрыманая і падазраецца ў крымінальным злачынстве па ч. 3 арт. 361 Крымінальнага кодэкса (заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь). 12 верасня стала вядома, што Марыю Калеснікаву перевялі ў СІЗА г. Жодзіна. Прызнаная палітычнай зняволенай.

216

 


Салей Ілля

ч. 3 арт. 361 КК РБ

падазраваны

СІЗА-1, Мінск

Затрыманы 9 верасня 2020 г., у кватэры Іллі Салея адбыўся ператрус, а яго самаго даставілі на допыт у Следчы камітэт. Следчы камітэт заявіў, што Ілля Салей падазраецца ў крымінальным злачынстве па ч. 3 арт. 361 Крымінальнага кодэкса (заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь). 11 верасня пераведзены ў СІЗА-1 г. Мінска. Прызнаны палітычным зняволеным.

217

 


Бабарыка Віктар

ч. 3 арт. 431, ч. 2 арт. 243, ч. 2 арт. 235 КК РБ

абвінавачаны

СІЗА КДБ

Прэтэндэнт у кандыдаты на пасаду прэзідэнта, быў затрыманы 18 чэрвеня разам з сынам Эдуардам, калі накіроўваўся ў ТВК для здачы сабраных подпісаў. Затрыманне праводзіў Дэпартамент фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю. Цэлы дзень да затрыманых не пускалі адвакатаў: у будынку ДФР "праводзіліся вучэнні". У гэты ж дзень Віктар Бабарыка быў змешчаны ў СІЗА КДБ. 21 чэрвеня Віктару Бабарыку было прад'яўлена абвінавачванне паводле ч. 2 арт. 243 ("Ухіленне ад выплаты сумаў падаткаў і збораў, што пацягнула шкоду ў асабліва буйным памеры"), ч. 2 арт. 235 ("Легалізацыя сродкаў, здабытых злачынным шляхам, учыненая паўторна, альбо службовай асобай з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў, альбо ў асабліва буйным памеры"), а таксама па ч. 2 арт. 431 ("Дача хабару паўторна альбо ў буйным памеры"). Пазней ч.2 арт. 431 перакваліфікавалі на ч. 3 арт. 431 (Атрыманне хабару). Прызнаны палітычным зняволеным.

218

 


Куўшынаў Віктар

ч. 4 арт. 209 КК РБ

абвінавачаны

СІЗА-1, Мінск

Дырэктар па прадукту IT-кампаніі PandaDoc.Быў затрыманы 2 верасня 2020 г. У той жа дзень у мінскім офісе кампаніі PandaDoc, а таксама ў прыватных кватэрах некаторых яе супрацоўнікаў, адбыліся ператрусы, які праводзіліся супрацоўнікамі Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантроля. 11 верасня Віктару Куўшынаву было прад'яўленае абвінавачванне па ч. 4 арт. 209 КК (Махлярства, здзейсненае арганізаванай групай альбо ў асабліва буйным памеры). Ён утрымліваецца пад вартай у СІЗА-1 г. Мінска. Прызнаны палітычным зняволеным.

219

 


Міхалап Уладзіслаў

ч. 4 арт. 209 КК РБ

абвінавачаны

СІЗА-1, Мінск

Быў затрыманы 2 верасня 2020 г. У той жа дзень у мінскім офісе кампаніі PandaDoc, а таксама ў прыватных кватэрах некаторых яе супрацоўнікаў, адбыліся ператрусы, які праводзіліся супрацоўнікамі Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантроля. 11 верасня Уладзіславу Міхалапу было прад'яўленае абвінавачванне па ч. 4 арт. 209 КК (Махлярства, здзейсненае арганізаванай групай альбо ў асабліва буйным памеры). Ён утрымліваецца пад вартай у СІЗА-1 г. Мінска. Прызнаны палітычным зняволеным.

220

 


Рабцэвіч Дзмітрый

ч. 4 арт. 209 КК РБ

абвінавачаны

СІЗА-1, Мінск

Дырэктар IT-кампаніі PandaDoc. Быў затрыманы 2 верасня 2020 г. У той жа дзень у мінскім офісе кампаніі PandaDoc, а таксама ў прыватных кватэрах некаторых яе супрацоўнікаў, адбыліся ператрусы, які праводзіліся супрацоўнікамі Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантроля. 11 верасня Дзмітрыю Рабцэвічу было прад'яўленае абвінавачванне па ч. 4 арт. 209 КК (Махлярства, здзейсненае арганізаванай групай альбо ў асабліва буйным памеры). Ён утрымліваецца пад вартай у СІЗА-1 г. Мінска. Прызнаны палітычным зняволеным.

221

 


Шардыка Юлія

ч. 4 арт. 209 КК РБ

абвінавачаная

СІЗА-1, Мінск

Галоўны бухгалтар IT-кампаніі PandaDoc. Была затрыманая 2 верасня 2020 г. У той жа дзень у мінскім офісе кампаніі PandaDoc, а таксама ў прыватных кватэрах некаторых яе супрацоўнікаў, адбыліся ператрусы, які праводзіліся супрацоўнікамі Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантроля. Заснавальнік кампаніі PandaDoc Мікіта Мікада пасля падзеяў 6-11 жніўня запусцілі інцыятыву Protect Belarus для дапамогі супрацоўнікам сілавых ведамстваў, якія пазбавіліся работы з-за адмовы выконваць злачынныя загады. 11 верасня Юліі Шардыка было прад'яўленае абвінавачванне па ч. 4 арт. 209 КК (Махлярства, здзейсненае арганізаванай групай альбо ў асабліва буйным памеры). Прызнаная палітычнай зняволенай.

222

 


Краўцоў Іван

ч. 4 арт. 210 КК РБ

падазраваны

за мяжой

З мэтай ціску на Каардынацыйны савет 7 верасня ДФР КДК была ўзбуджаная крымінальная справа ў дачыненні да выканаўчага сакратара КС Івана Краўцова. Іван Краўцоў быў вывезены з Беларусі сумесна з прэс-сакратаром КС Антонам Раднянкоым ноччу 08.09.2020 у рамках аперацыі беларускіх спецслужбы па выдварэнні Марыі Калеснікавай за мяжу. Спецслужбы пагражалі Івану Краўцову і Антону Раднянкову гарантаваным абвінаваўчым прысудам тэрмінам ад 5 да 12 гадоў. Таксама ў пагрозах згадвалася партнёр Івана Краўцова Зелянкевіч Вольга, якая 08.09 таксама пакінула тэрыторыю Беларусі. У доме Зелянкевіч Вольгі, а таксама ў кватэры Івана Краўцова былі праведзеныя ператрусы, у сапраўдны момант справа перададзеная ў Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь. Па тэлеканалах ў перыяд 08.09 па 12.09 трансляваліся сюжэты з абвінаваўчым утрыманнем у тым ліку якія парушаюць таямніцу следства (відэа з допытаў). Справа па артыкуле 210 "Крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі", ч.4. - учынены арганізаванай групай альбо ў асабліва буйным памеры.

223

 


Бабарыка Эдуард

ч.2 арт. 243 КК РБ

абвінавачаны

СІЗА КДБ

Кіраўнік ініцыятыўнай групы прэтэндэнта ў кандыдаты на пасаду прэзідэнта Віктара Бабарыкі. Быў затрыманы 18 чэрвеня разам з бацькам, калі накіроўваўся ў ЦВК для здачы сабраных подпісаў. Затрыманне праводзіў Дэпартамент фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю. Цэлы дзень да затрыманых не пускалі адвакатаў: у будынку ДФР "праводзіліся вучэнні". У гэты ж дзень Эдуард Бабарыка быў змешчаны ў СІЗА КДБ.
21 чэрвеня было прад'яўлена абвінавачванне паводле ч. 2 арт. 243 ("Ухіленне ад выплаты сумаў падаткаў і збораў, што пацягнула шкоду ў асабліва буйным памеры"). Прызнаны палітычным зняволеным.

224

 


Купрэева Святлана

ч.2 арт. 243 КК РБ

абвінавачаная

СІЗА КДБ

Сяброўкі сям'і Віктара Бабарыкі і каардынатарка яго ініцыятыўнай группы па адным з раёнаў Мінска. 11 чэрвеня ў яе дома прайшоў вобшук, а саму жанчыну даставілі ў СІЗА КДБ на допыт, пасля чаго пакінулі пад вартай. 15 чэрвеня адбыўся вопіс і арышт маёмасці ў кватэры, дзе Святлана Купреева пражывае з 81-гадовай мамай Таццянай Гаўрыс. Перадаць Святлане ў СІЗА рэчы першай неабходнасці атрымалася толькі праз чатыры дні пасля затрымання. Падчас арышту супрацоўнікі ДФР пакінулі пастанову, у якой напісана, што арыштаваная Святлана Купрэева падазраецца ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса - "Ухіленне ад выплаты сумаў падаткаў і збораў у асабліва буйным памеры". Прызнаная палітычнай зняволенай.

225

 


Андрэй Л.


падазраваны

ІЧУ Мінска (?)

Затрыманы пасля допыту. Падазраецца ва ўдзеле ў бойцы ля мікрааўтобуса 30 жніўня

226

 


Вараб'ёў Алесь


падазраваны

з'ехаў за мяжу

Завялі крымінальную справу за сутыкненне з аўтазакам у Гродна

227

 


Васілевіч Аляксандр


абвінавачаны

СІЗА-1, Мінск

Бізнэсмэн, сузаснавальнік анлайн-выданняў kyky.org і TheVillage-Беларусь, уладальнік агенцтва Vondel/Hepta і прасторы Галерэя Ў. Быў затрыманы 28 жніўня прадстаўнікамі Дэпартаментам фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантроля. У ягонай кватэры, офісе і кампаніях, якімі ён кіраваў, былі праведзеныя ператрусы. 4 верасня А. Васілевічу было прад’яўлена абвінававанне. З-за ўзятай у адваката падпіскі аб неразгалошванні матэрыялаў следства, на дадзены момант невядома па якім артыкуле Крымінальнага кодэкса яно прад’яўлена. У якасці падазраванай па ўзбуджанай крымінальнай справе праходзіць і жонка А. Васілевіча - Надзея Зелянкова. Утрымліваецца пад вартай у СІЗА-1 г. Мінска. Прызнаны палітычным зняволеным.

228

 


Грынь Мікіта




Фігурант крымінальнай справы пасля пратэстаў у Жлобіне

229

 


Дудараў Уладзімір


абвінавачаны

СІЗА у Магілёве

Каардынатар ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыка па Магілёўскай вобласці. Затрыманы 11 чэрвеня. Уладзімір Дудараў раней працаваў у Магілёўскім гарвыканкаме. У 2018 годзе быў прызначаны намеснікам старшыні Магілёўскага гарвыканкаму, курыраваў пытанні будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі. У кастрычніку мінулага года пакінуў гэтую пасаду. Прызнаны палітычным зняволеным.

230

 


Зелянкова Надзя


падазраваная

на волі

Дырэктарка агенцтва Red graphic. Узбуджана крымінальная справа па тым жа артыкуле, што і на мужа Аляксандра Васілевіча.

231

 


Івашкоў Дзмітрый


падазраваны

ІЧУ ў Мінску

Затрымалі 27 верасня ў Гомелі на мітынгу, адтуль перавялі ў ІЧУ на Акрэсціна ў Мінск. Быў у ініцыятыўнай групе Ціханоўскай.

232

 


Канеўскі Аляксандр


падазраваны

ІЧУ Гомеля

Ранкам 22 верасня АМАП і невядомыя ў цывільным затрымалі сына палітзняволенай Тацяны Канеўскай Аляксандра. «Мы з сынам ехалі ўдваіх на працу. Каля прадпрыемства дарогу нам перагарадзіў чырвоны мікрааўтобус. Адтуль выскачылі супрацоўнікі АМАП і затрымалі Сашу. З імі быў супрацоўнік у цывільным. За што, не тлумачылі, толькі сказалі: «Падазраецца ў злачынстве», — расказаў Мікалай Канеўскі, бацька Аляксандра і муж Тацьцяны. Цяпер Аляксандар Канеўскі на ІЧУ.

233

 


Крыўко Віталь


абвінавачаны

СІЗА

Каардынатар штаба Бабарыка, сябра Каардынацыйнага савета. Быў затрыманы невядлмымі людзьмі 28 жніўня.

234

 


Кудрыцкі Аляксандр


падазраваны

на волі

З Гродна. Затрымліваўся па крымінальный справе (артыкул удакладняецца), возілі на допыт у Мінск, затым адпусцілі. На волі пад падпіскай.

235

 


Міронаў Ілля




Затрыманы ў Гомелі ў межах крымінальнай справы

236

 


Міхельсон Дзмітрый



на волі

Заведзена крымінальная справа за тое, што ён нібыта разбіў шкло ў міліцэйскай машыне

237

 


Парфёнаў Руслан


абвінавачаны

СІЗА-1, Мінск

Член ініцыятыўнай групы Ціханоўскай з Мазыра. Пасля арышту і адбывання пакарання, праз суткі быў затрыманы зноў у межах крымінальнай справы. Пераведзены ў Мінску ў СІЗА-1.

238

 


Пятроў Сяргей


падазраваны

на волі

Жыхар барысава. 12 жніўня вяртаўся каля 22.00 з працы, у знак пратэсту кінуў камень у вакно Барысаўскага РУУС, разбіў шкло. Пры затрыманні быў збіты. Узбуджана крымінальная справа

239

 


Троцкі Аляксандр


абвінавачаны


Падазраецца нібыта ў наўмысным наездзе на супрацоўніка ДАІ. Пры затрыманні вельмі моцна збіты, доўгі час знаходзіўся ў шпіталі.

240

 


Хрэнкоў Андрэй


падазраваны

СІЗА у Жодзіна

Затрыманы па крымінальнай справе ў сувязі з атакай на амапаўскі мікрааўтобус 30 жніўня на праспекце Незалежнасці.

241

 


Цішчанка Марыя


падазраваная

на волі

Падазраваная па крымінальнай справе. узбуджанай пасля поствыбарчых акцый пратэсту

242

 


Цішчанка Павел


падазраваны

на волі

Падазраваны па крымінальнай справе. узбуджанай пасля поствыбарчых акцый пратэсту

243

 


Шапаткоўскі Ілля


абвінавачаны

СІЗА КДБ

4 жніўня быў затрыманы адзін з кіраўнікоў ініцыятывы “Сумленныя людзі” Ілля Шапаткоўскі. Яго затрымлівалі супрацоўнікі Дэпартаменту фінансавых расследванняў у межах справы "Белгазпрамбанку". Іллю змясцілі ў СІЗА КДБ, тэрмін яго знаходжання пад вартай працягнулі да кастрычніка.

 





Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: