Крыніца: БЧБ-сцяг і лозунг «Жыве Беларусь!» збіраюцца прызнаць нацысцкімі

Бел-чырвона-белы сцяг і лозунг «Жыве Беларусь!» ўсё ж збіраюцца прызнаць нацысцкімі. Пра гэта паведамляе «Еўрарадыё» са спасылкай на адзін з «экстрэмісцкіх» тэлеграм-каналаў.
Фота delfi.lt

Фота delfi.lt

Сцвярджаецца, што ў КДБ Беларусі паступіў на ўзгадненне праект МУС «Аб устанаўленні пералікаў арганізацый і іншых структур, нацысцкай сімволікі і атрыбутыкі», а на ўключэнні туды БЧБ-сцяга і лозунгу «Жыве Беларусь» асабіста настойваў дэпутат Ігар Марзалюк.

Прыняцце адпаведнага закона нібыта плануюць прымеркаваць да 22 чэрвеня.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: