Крыніца: палітзняволеную Віталію Бандарэнка шантажом і пагрозамі прымусілі падпісаць пяць пустых папер.

Катаванні і пагрозы ў берасцейскім СІЗА №7, пра якія заяўляла Паліна Шарэнда-Панасюк, не спыняюцца, распавядае «Белсат».


Як стала вядома выданню, палітзняволеную Віталію Бандарэнка шантажом і пагрозамі прымусілі падпісаць 5 пустых папер. Як цяпер адміністрацыя СІЗА выкарыстае гэтыя паперы, невядома. Але вядома, што нядаўна Віталію Бандарэнку адпраўлялі ў карцар.

Нагадаем, дзяўчыне прысудзілі чатыры гады калоніі агульнага рэжыму за нібыта «удзел у масавых беспарадках».


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: