Крыніца: У беларускай міліцыі недахоп супрацоўнікаў перавышае 18%

Аднак брак супрацоўнікаў не стане перашкодай для скарачэнняў, якія плануе кіраўніцтва МУС. Чакаецца, што скароцяць вакантныя пасады, перадае «Радыё Свабода».
Фота Дзмітрыя Дзмітрыева

Фота Дзмітрыя Дзмітрыева

Ініцыятыва былых сілавікоў ByPol атрымала інфармацыю са сваіх крыніц пра скарачэнні ў шэрагах міліцыі, што адбудуцца неўзабаве. Прычым іх плануецца правесці, нягледзячы на недахоп работнікаў, які стаў яшчэ мацней праяўляцца пасля сфальсіфікаваных выбараў 2020 года і разгону пратэстаў.

У сваім тэлеграм-канале ініцыятыва адзначае, што МУС неўзабаве падвядзе вынікі працы ў першым паўгоддзі 2021. Размова там, меркавана, пойдзе пра «недакамплект асабістага саставу ў органах унутраных спраў і шляхі вырашэння дадзенага кадравага пытання».

На гэты момант у міліцыі ён складае 18,4%. Да жніўня 2020 года гэты паказчык трымаўся на ўзроўні 9%. Па-сутнасці, зараз у міліцыі не хапае кожнага пятага супрацоўніка, падкрэслівае ініцыятыва.

«Прычым гаворка ідзе менавіта пра міліцыянтаў, якія працуюць „на зямлі“, а не пра кіраўнікоў, вакансіі на пасады якіх і сёння „закрываюцца“ досыць аператыўна».

Кіраўніцтва МУС, паводле папярэдняй інфармацыі, сабралася скарачаць вакантныя пасады. На думку былых сілавікоў, якія самі да сфальсіфікаваных выбараў працавалі ў органах унутраных спраў, нагрузка застанецца як мінімум ранейшай, а аплата працы за сумяшчэнне пасад істотна скароціцца, бо надбаўкі прыбяруць. Таксама, згодна з прадастаўленай інфармацыяй, татальныя скарачэнні плануюцца ў ідэалагічнай службе.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: