Крыптабіржа адмовілася даваць ДФР інфармацыю пра аперацыі BYSOL

Зарэгістраваная ў Лондане крыптабіржа KUNA.IO адмовілася выдаваць Дэпартамэнту фінансавых расследаванняў Камітэту дзяржкантролю Беларусі персанальную інфармацыю аб аперацыях, звязаных з Фондам салідарнасці BYSOL, паведамляе Радыё Свабода.
Ілюстрацыйнае фота Дзмітрыя Дзмітрыева

Ілюстрацыйнае фота Дзмітрыя Дзмітрыева


Як распавёў кіраўнік біржы Міхаіл Чабанян, на мінулым тыдні ў кампанію прыйшоў ліст ад ДФР КДК з просьбай прадставіць ідэнтыфікацыйныя дадзеныя ўдзельнікаў транзакцый, звязаных з працай Фонду салідарнасці BYSOL / Belarus solidarity foundation, які дапамагае тым, хто страціў працу з палітычных прычынаў.

«Паважаныя супрацоўнікі дзяржорганаў РБ. Публічна вам адказваю.

1) Мы, як і ўвесь цывілізаваны свет, не падтрымліваем гвалт і адмову ад дыялогу з апанентамі. Пачытайце артыкул 3 Канстытуцыі РБ. Народ зрабіў свой выбар!

2) У адрозненне ад нашых калегаў з кітайскіх пляцовак, мы не зліваем інфармацыю аб нашых карыстальніках», — напісаў заснавальнік KUNA.IO у сваім Тэлеграме.

Больш за тое, крыптабіржа вырашыла падтрымаць беларусаў і адкрыла для іх збор сродкаў на сваім сайце. «Я звязаўся з арганізатарамі фонду BYSOL, і мы стварылі для іх краўдфандынгавую старонку», — паведаміў бізнесовец.

Пасля гэтага каардынатар By_help і BYSOL Андрэй Стрыжак з іроніяй падзякаваў кіраўніку ДФР КДК за садзейнічанне ў зборы сродкаў. «Ігар Анатольевіч, Ваша непрыкметная, але вельмі важная праца на перамены ў краіне не застанецца па-за ўвагай», — напісаў Стрыжак у сваім Фэйсбуку.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: