Крыптабіржа Віктара Пракапені вылучыла $ 100 000 у фонд пацярпелым падчас пратэстаў 9-13 жніўня

Айці-бізнэсовец заклікаў іншых ІТ далучыцца.


«Сябры, гледзячы на ​​ўсе жахі, якія адбыліся з людзьмі за апошнія дні, мы не можам да канца ўсвядоміць ўвесь гэты кашмар.Мы разумеем, што здароўе і псіхіка мноства людзей зламаныя на доўгі час, калі не назаўсёды.
Галоўнае, што мы можам цяпер зрабіць — гэта праявіць салідарнасць, аказаць матэрыяльную падтрымку. Таму наша кампанія currency.com вылучае ў фонд пацярпелых 100 000 даляраў, якія пойдуць на іх рэабілітацыю. У бліжэйшыя дні мы адкрыем магчымасць ахвяраваць грошы пацярпелым для ўсіх кліентаў currency.com», — напісаў бізнэсовец у сваім ФБ.

Днём стала вядома, што кампанія ISsoft вылучае 500 тысяч даляраў на дапамогу пацярпелым.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: