Крыс: верны сябра, які даруе радасць

Пазнаёмцеся: сабака-улыбака Крыс. Дзіўны, прыгожы, станісты. Разыначка гэтага хлопца — ён заўсёды пасміхаецца! Цяжка сказаць, чаму Крыс дагэтуль не мае свайго дома. 

Крыс трапіў да валанцёраў калі яму было каля года. Знясіленага ды худога яго знайшлі у парку прывязаным да дрэва. 

І хоць гісторыя яго сумная і жыццё не шкадавала, надзеі на шчасце Крыс не губляе і заўсёды сустракае людзей усмешкай і радасным віляннем.


Пра што марыць Крыс? Пра сталага Чалавека, Сябра! Каб быць з ім заўсёды побач, гуляць разам, валяцца ў траве, прыносіць яму палку ці мячык, а ўвечары пакласці галаву на калені, калі ён глядзіць тэлевізар, і каб любімыя рукі ласкава абдымалі і гладзілі.

Што ўмее Крыс? Ахоўваць, суправаджаць, хадзіць на шворцы, грэць, залізваць раны (ува ўсіх сэнсах) і быць побач.

Каму аддаюць? Адказным людзям, якія любяць сабак і маюць досвед.


Крысу каля двух гадоў. Ён здаровы, актыўны, апрацаваны ад паразітаў, мае ўсе планавыя прышчэпкі і ветпашпарт. Аддаецца ў прыватную хату, кватэру, вальер. Не на ланцуг!

Калі вас зачапіла ўсмешка Крыса, тэлефануйце: +375-29-326-76-27 Настасся, +375-29-694-14-93 Ірына.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!