Крысціна Ціманоўская абвергла падачу дакументаў на польскае грамадзянства

Лёгкаатлетка, якая зараз жыве ў Варшаве, зняпраўдзіла інфармацыю, якая сёння шырока разыйшлася ў медыя.

«Я не падавала дакументаў на змену нацыянальнага грамадзянства і не маю намеру адмаўляцца ад беларускага грамадзянства, таму што нарадзілася ў Беларусі і лічу сябе сапраўднай патрыёткай краіны.

Тыя чуткі, якія з'явіліся ў СМІ, з'яўляюцца няслушнай інтэрпрэтацыяй перакладу інтэрв'ю: гаворка ідзе аб так званым спартыўным грамадзянстве, якое азначае магчымасць выступаць у складзе іншай каманды», — патлумачыла Крысціна Ціманоўская ў Instagram.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: