Крысціна Ціманоўская просіць МАК аб пажыццёвай дыскваліфікацыі трэнера Маісевіча і функцыянера Шумака

Гэтыя людзі датычныя да спробы вывезці лёгкаатлетку з алімпійскага Токіа.

Беларуская бягуха Крысціна Ціманоўская просіць увядзення пажыццёвай забароны на дзейнасць Юрыя Маісевіча і Артура Шумака.

Маісевіч — галоўны трэнер зборнай Беларусі па лёгкай атлетыцы. Шумак — прадстаўнік беларускай каманды на Гульнях у Токіа, намеснік дырэктара Беларускага рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па лёгкай атлетыцы. МАК падчас Гульняў-2020 пазбавіў іх алімпійскіх акрэдытацый.

«Прадстаўнік МАК Джэймс Маклеод сказаў мне, што дашле спіс пытанняў, на якія трэба будзе адказаць. Пакуль мы нічога не атрымалі», — цытуе Ціманоўскую DW.

Маклеод — дырэктар дэпартамента МАК па праграме алімпійскай салідарнасці і сувязях з нацыянальнымі алімпійскімі камітэтамі.

Паводле «Прэсбола». 


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: