Куды знікаюць графіці: у Гродна сапсавалі партрэт Вітаўта

Невядомыя абстралялі фарбай малюнак князя Вітаўта на вуліцы Пушкіна ў Гродна.



Не пашкадавалі вялікага князя і камунальнікі — частку карціны замазалі тынкоўкай.
Графіці, на якім намаляваны партрэт князя Вітаўта, на вуліцы Пушкіна з’явілася ў 2014 годзе, паведамляе vgr.by.

Яго аўтар — мастак з Салігорску Silen — ствараў карціну ў рамках праекта Must Act — Must Art.


Так выглядаў малюнак адразу пасля стварэння.



А так — пасля.

Дзякуючы гэтаму праекту ў Гродна з’явілася каля 10 малюнкаў, у асноўным на жылых дамах.

Аднак частку з іх напаткаў сумны лёс. Так, у лістападзе 2014 года знiклi выявы дзвюх дзяўчат з дамоў на Дзяржынскага: адна была з доўгімі ружовымі валасамі, другая нагадвала фею з фільма «Малефісента» і размяшчалася на трансфарматарнай будцы за будынкам цэнтра занятасці.



Яе зафарбавалі па просьбах жыхароў навакольных дамоў, якім графіці нагадвала «ведзьму».



У канцы сакавіка 2015 года з падземнага пераходу каля аўтавакзала знікла птушка — яшчэ адно графіці, намаляванае ўдзельнікамі праекта Must Act — Must Art.



Тады камунальнікі патлумачылі знікненне тым, што ад дажджоў на сцяне з выявай пачала трэскацца і абвальвацца фарба.





Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: