Курапацкая варта: «Дзясяткі людзей удзельнічаюць у талацэ грашыма»

Актывісты адных рухаў і партый штодня блакуюць пад’езд да забаўляльнага комплексу "Подем, поедим", другія маюць іншы падыход.
Пра ўсталяванне новых крыжоў у Курапатах Зміцер Дашкевіч распавёў “Радыё Рацыя”:


— І мы ўсталявалі дванаццаць у другі раз. Такім чынам, тут цяпер пятнаццаць шасці- і сяміметровых крыжоў, якія па метру мы ў глебе ўмацавалі камянямі, зямлёй, і такім чынам яны па пяць-шэсць метраў у паветры ўзвышаюцца.

Цяпер мы іх прапітваем рознымі грунтоўкамі, а некаторыя крыжы — лакам. Дзякуй Богу, людзі скідваюцца, дзясяткі людзей удзельнічаюць у гэтай талацэ грашыма. Каля трох з паловай тысяч рублёў на гэты момант сабрана на крыжы.


Пратэстныя акцыі каля забаўляльна-рэстараннай установы “Подем, поедим”, што адкрылася каля месца масавых пахаванняў ахвяраў камуністычных рэпрэсій пад Мінскам, доўжацца з канца траўня.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!