Кузнечыкі з Віцебску пераночылі ў шведскай амбасадзе. Цяпер яны чакаюць рашэння дыпламатаў

Жыхары Віцебску Віталь (47 гадоў) і Уладзіслаў (29 гадоў) Кузнечыкі 11 верасня прабраліся на тэрыторыю амбасады Швецыі ў Мінску ў надзеі атрымаць палітычны прытулак. Паколькі ім не адчынілі дзверы, яны пераскочылі цераз плот. 
Фота: Вольга Шукайло, TUT.BY

Фота: Вольга Шукайло, TUT.BY



«Мы тут пераночылі, паснедалі, з намі паразмаўлялі [прадстаўнікі шведскай дыпмісіі]. Чакаем, якое рашэнне будзе прынята», — распавёў TUT.BY Віталь Кузнечык.

Нагадаем, жыхары Віцебску Уладзіслаў Кузнечык разам з бацькам Віталём трапілі на тэрыторыю Амбасады 11 верасня, каб папрасіць палітычнага прытулку.

Паводле Уладзіслава, іх спрабавалі затрымаць на акцыі 6 верасня ў Віцебску, пырснулі ў вочы слезацечным газам, білі дубінкамі. Сын здолеў вызваліць бацьку, але, баючыся пераследу, Кузнечыкі чатыры дні хаваліся.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: