Лайк па разнарадцы?

Практыка прымусовай падпіскі на друкаваныя дзяржаўныя СМІ цягнецца з савецкіх часоў і даўно нікога не здзіўляе. Але новы час — новыя выклікі. Карыстальнікам інтэрнэту, падобна, давядзецца прызвычайвацца да таго, што іх могуць па працы «папрасіць» падпісацца на тую ці іншую старонку ў сацыяльных сетках.


Грамадскі актывіст Іван Шыла апублікаваў у фэйсбуку цікавы дакумент. Старшыні пярвічак Беларускага прафсаюзу работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў  нібыта атрымалі ад кіраўніцтва разнарадку забяспечыць падпіску на старонку прафсаюза работнікаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі. 

Таксама іх просяць забяспечыць рэгулярнае наведванне старонкі і абавязкова ставіць сваю ацэнку (па змаўчанні — лайк) і дзяліцца навінамі (рабіць рэпосты). Для тых, хто не ў тэме, у дадатку — інструкцыя. Асаблівую ўвагу рэкамендуюць надаць навінам аб унясенні зменаў у Працоўны кодэкс. 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: