Ланцугі салідарнасці — па ўсім Мінску

Увечары ў розных раёнах Мінску людзі сталі ў ланцугі салідарнасці.

Ланцугі салідарнасці былі заўважаныя ў розных раёнах горада. Людзі збіраліся невялікімі групкамі па 10–30 чалавек. Некаторыя бралі з сабой бел-чырвона-белыя сцягі.

"Онлайнер" паведамляе, што ланцуг на вуліцы Кашавога разагналі невядомыя людзі ў цывільным адзенні і масках.

Таксама быў разагнаны ланцуг ў Каменнай Горцы. На вуліцах зноў з'явіліся людзі ў чорным у абмундзіраванні.

Ланцугі салідарнасці таксама на Лагойскім тракце, у Лошыцы, на Партызанскім праспекце, на вуліцы Філімонава ды ў іншых месцах.


Паводле onliner.by, сацсетак


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: