Ларысе Шчыраковай — чарговыя 35 базавых штрафу

Суд Гомельскага раёна вынес журналістцы-фрылансерцы з Гомеля Ларысе Шчыраковай 35 базавых велічыняў штрафу.
Журналістку абвінавачвалі па артыкуле 22.9 (парушэнне заканадаўства аб СМІ) адміністрацыйнага кодэксу Рэспублікі Беларусь у супрацы з тэлеканалам «Белсат». На першамайскім мітынгу, дазволеным уладамі ў Гомелі Ларыса Шчыракова вяла анлайн-трансляцыю.


Ларыса з такім выракам суда не згодная:

Мне не зразумела чаму правы грамадзянаў парушаюцца і не зразумела, чаму было парушана маё канстытуцыйнае права на збор і распаўсюд інфармацыі. Я хацела каб суд, паводле Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, а таксама паводле міжнародных прававых актаў, патлумачыў мне па якой прычыне парушалася маё права, але адказу так і не атрымала.

Заканадаўства, якое прадугледжвае адказнасць за незаконную журналісцкую дзейнасць з'яўляецца анахранізмам. Я пратэстую супраць гэтага закону. Я здымала, здымаю і буду здымаць, каб паказаць бязглуздзіцу, абсурднасць гэтага закона. 


У гэтым годзе Ларыса Шчыракова ўжо атрымлівала штрафы па атрыкуле 22.9 і чарговы з іх журналістка лічыць нічым іншым, як помстай за прафесійную дзейнасць і за распаўсюд праўды сярод грамадства.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: