Латушка — 100 тысячам чыноўнікаў: калі вы з намі — дайце сігнал

Павел Латушка звярнуўся да беларускіх чыноўнікаў: «Вы можаце зрабіць гэта бяспечна для сябе і непрыкметна для сістэмы», паведамляе «Еўрарадыё».

Дэмакратычныя сілы спрабуюць устанавіць кантакт з чыноўнікамі / З архіву БЕЛТА

Адзін з лідараў Каардынацыйнай рады, кіраўнік "Народнага антыкрызіснага кіравання" Павел Латушка выступіў з чарговым зваротам. На гэты раз ён зрабіў пасыл 100 тысячам беларускіх чыноўнікаў. "Калі вы з намі — дайце сігнал!" — прапануе Латушка.

Ён запэўнівае гэтых людзей, што "развязка хутка" і "ніхто не будзе нікога рваць". "Наша задача — не дапусціць расколу, захаваць тых [ва ўладзе], хто ні ў чым невінаваты".


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: