Латушка: «Не верце ні адзінаму слову і ўчынку Лукашэнкі!»

Сябры Каардынацыйнай рады адрэагавалі на сустрэчу Лукашэнкі з палітвязнямі ў СІЗА.
— Мы сталі сведкамі чарговай інсцэніроўкі лаяльнасці ад улады — напісаў старэйшы віцэ-прэзідэнт EPAM, сябра Каардынацыйнай рады Максім Баграцоў.

Відавочна, што правесці дыялог з людзьмі, якія знаходзяцца ў цябе ў закладніках, немагчыма. Сапраўды гэтак жа, як немагчыма заглушыць або забалбатаць выразныя патрабаванні народа. Час прыслухацца!

Мы па-ранейшаму патрабуем адпусціць усіх палітычных зняволеных, правесці сумленныя выбары і прыцягнуць да адказнасці асоб, вінаватых у злачынствах!

Які сігнал Лукашэнка паслаў сілавікам і пратэсту

Весці дыялог з тымі, хто ў турме, — прызнанне ўласнай слабасці, — заявіў член прэзідыума Каардынацыйнага савета Павел Латушка.

Не верце ніводнаму слову і ўчынку Лукашэнкі! Ён пасадзіў за стол перамоваў палітвязняў, якіх яшчэ ўчора абвінавачваў у эканамічных злачынствах.

Гэта падзея афіцыйна прызнае не толькі факт наяўнасці палітвязняў у Беларусі, але і тое, што беларускія пратэсты дзейнічаюць. Яны працуюць і ствараюць улады сур'ёзныя нязручнасці.

Лёгка праводзіць круглы стол з людзьмі, якія з'яўляюцца закладнікамі. Значыць, далей Лукашэнка зможа казаць, што ўсе дзеянні па Канстытуцыі адобраныя людзьмі, якіх ён арыштаваў? Прыкрывацца іх імем, каб легітымізаваць свае злачынныя дзеянні? Не. Не дапусцім.

Латушка настойвае на патрабаванні «вызваліць усіх палітвязняў сёння ж. У гэтую ж хвіліну. Павінны быць спыненыя ўсе крымінальныя справы па палітычных матывах».


Паводле gazetaby.info

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: