Латыпаў — былой жонцы ў судзе: «Сведка, вам вядома, што абвінавачаны пражыў з вамі лепшыя гады жыцця?»

Кранальны фрагмент з сённяшняга судовага працэса над палітвязнем Сцяпанам Латыпавым. Анлайн можна пачытаць тут.
Падчас сённяшняга судовага працэсу над палітвязнем Сцяпанам Латыпавым, затрыманым у верасні на «Плошчы Перамен» у Мінску, сярод сведак аказалася яго былая жонка Кацярына Саенка.

Былога мужа яна ахарактызавала вельмі станоўча: «Сцёпа — самы лепшы чалавек, з адкрытай душой і добрым сэрцам», ён «шмат зрабіў для гэтай краіны». Распавяла таксама, што пазнаёміліся яны ў 2017 годзе.

Далей суддзя прапанаваў Сцяпану задаць пытанне сведцы. Ён запытаў: «Сведка, вам вядома, што абвінавачаны пражыў з вамі лепшыя гады свайго жыцця?» Суддзя зрабіў палітвязню заўвагу.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: