Леанід Судаленка затрыманы

Цяпер ён знаходзіцца ў Следчым камітэце. Пра гэта паведаміў Андрэй Стрыжак.


Леанід Судаленка быў затрыманы 5 студзеня пасля ператрусу. Ператрусы таксама прайшлі ў Васіля Палякова, Мікалая Новікава, Таццяны Ласіцы і ў гомельскім цэнтры апазіцыі. Пасля гэтага праваабаронцу Леаніда Судаленку забралі ва Упраўленне па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю.

Ператрус у офісе апазіцыі, дзе працуюць і праваабаронцы, адбываўся нібыта ў звязку з крымінальнай справай актывіста і ўдзельніка прэзідэнцкай кампаніі Уладзіміра Няпомняшчых. Той нібыта на судзе пагражаў пракурору.

«Якая сувязь паміж меркаванымі пагрозамі Няпомняшчых пракурорцы і працай праваабаронцаў? Гэта толькі нагода, каб дабрацца да нашай інфармацыі, кампутараў. Спроба міліцыі паралізаваць працу нашага офісу, — казаў Леанід Судаленка. — Пасля выбараў да нас звярнуліся каля тысячы чалавек — па кансультацыі, у пошуку сваякоў, па прававую і матэрыяльную дапамогу. Так, я асабіста дапамагаў матэрыяльна, напрыклад у аплаце дзяржаўнага збору за скаргі. Раней я стаў лаўрэатам міжнароднай праваабарончай прэміі, частку якой у жніўні вырашыў выдаткаваць на дапамогу людзям».

Паводле праваабаронцы, пры допыце супрацоўнікаў УБАЗіК цікавіла менавіта матэрыяльная дапамога людзям, яе паходжанне і юрыдычныя падставы.

Увечары 5 студзеня Леаніда Судаленку вызвалілі. Падчас ператрусу ў яго дома забралі дзве банкаўскія карткі і нетбук.

 Паводле Андрэя Стрыжака, падставай для ператрусаў і канфіскацыі тэхнікі 5 студзеня з'явілася публікацыя ў фэйсбуку яго былой асістэнткі Святланы Галуза, дзе згадваліся Леанід Судаленка і Васіль Палякоў.

Леанід Судаленка — лаўрэат французскай праваабарончай прэміі, праваабаронца з 20-ці гадовым стажам. Чалавек, які дапамог сотням людзей і выйграў дзясяткі судовых працэсаў.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: