Legalize Belarus прэзэнтуюць калекцыю «Богі і каноплі»

Актывісты грамадскай кампаніі Legalize Belarus прадстаўляюць калекцыю цішотак "Богі і каноплі". Прэзентацыя адбудзецца 16 снежня падчас заключнага канаплянага мерапрыемства ў гэтым годзе.
Пярун

Пярун

Аўтары калекцыі адзначаюць, што "канабіс здаўна прысутнічае ў беларускай культуры і ёсьць неад'емнай яе часткай. Cтаражытныя беларусы актыўна выкарыстоўвалі гэтую расліну, што знайшло адлюстраванне ў абагаўленні вобразу канопляў".


Пярун — бог нябеснага агню, ці не галоўнае боства старажытнабеларускага пантэону. Звычайна выяўляўся як велічны і статны мужчына, што пасылае маланку туды, дзе трэба падпаліць джойнт.


Мокаш — заступніца жанчын і жаночых заняткаў, у першую чаргу прадзення з канапляных валокнаў. У традыцыі яе вобраз асацыяваны з канаплянай мукой. Багіня шлюбу і родаў. Girl power!


Ніхто не памятае, калі ў бога вясны і пачуццёвага кахання Ярылы знайшлі рак. Ніхто не памятае калі ён пачаў праходзіць курс хіміятэрапіі і згубіў валасы. Ярыла заўсёды выяўляўся з бонгам у руках — хутчэй за ўсё, такім чынам ён змагаўся з адсутнасцю апетыту, пабочным эфектам хіміятэрапіі.

Дажбог — бог сонечнага святла і ўрадлівасці, апякун і настаўнік гровераў. Ад яго наўпрост залежыць колькасць сабранага ўраджаю. Даслоўна, Дажбог — гэта бог, які дае. Гэтага бога беларусы заўсёды хацелі залагодзіць.

Асобнае месца ў калекцыі займае Багародзіца — панна Марыя, што трымае ахапак ветак канабісу. Гэта разынка калекцыі, якая адлюстроўвае ўсю святасць і боскасць раслінаў роду Cannabis.

Стыкеры «Богі і каноплі» для Telegram можна спампаваць тут.

Прэзэнтацыя калекцыі «Богі і каноплі» пройдзе 16 снежня ў Мінску падчас заключнага канаплянага мерапрыемства. Там можна можна будзе прыдбаць цішоткі «Багародзіца» і «Пярун», а таксама даведацца больш даведацца пра канапляную індустрыю. Усё больш дзяржаў легалізуюць медыцынскае і рэкрэацыйнае ўжыванне марыхуаны. Тэхнічныя каноплі выкарыстоўваюць для вытворчасці тканін, паперы, мукі, масла, піва, кашы, гарбаты і мноства іншых тавараў масавага спажывання. Разумны кантроль над раслінамі роду Cannabis дазваляе значна павялічыць дабрабыт грамадзян — як праз падатковыя паступленні, так і праз прамую карысць для спажыўцоў прадуктаў з канапель. Яраслаў Раманчук раскажа, як павялічыць ВУП Беларусі да $100 млрд да 2025 года і пры чым тут каноплі..

Падзея ў фейсбуку. 

Паводле медыя-службы грамадскага руху "Дзея"

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!