Легендарнай Зінаідзе Бандарэнка зрабілі складаную аперацыю

Легендарнай дыктарцы беларускага тэлебачання Зінаідзе Бандарэнка паставілі штучны пратэз сустава на назе.
Фота: Радыё Свабода

Фота: Радыё Свабода

Пра гэта «Камсамолцы» паведаміў журналіст і літаратар Аляксандр Тамковіч, які напісаў біяграфію дыктара «Далягляды Зінаіды Бандарэнка. Мой шлях ды Беларусі», што цяпер рыхтуецца да выдання.


Чытайце таксама: Аляксандр Тамковіч: «Зінаіда Бандарэнка — гэта шчырасць і дабрыня»


— Не многія ведаюць, што Зінаіда Аляксандраўна на многія падзеі выходзіла толькі пасля ўколу абязбольвальнага. У тым ліку на вялікі канцэрт да 100-годдзя Беларускай Народнай Рэспублікі, які прайшоў 25 сакавіка 2018 года ля Вялікага тэатра, — кажа Тамковіч. — Але пра даўно наспелую аперацыю, па жаданні Зінаіды Бандарэнка, раней не казалі, каб ніхто не звязваў праблемы са здароўем са зборам сродкаў на кнігу.

Зараз сябры, калегі-тэлевізійнікі і грамадскія арганізацыі дапамаглі Зінаідзе Аляксандраўне сабраць грошы на імпартны пратэз. Так зорка айчыннага ТБ змагла не стаяць у чарзе, а разлічваць на аперацыю крыху раней.

— Усё прайшло паспяхова. Гэта стала лепшым падарункам на дзень нараджэння Уладзіміра, сына артысткі, — заўважае Тамковіч.

Нагадаем, народная артыстка Беларусі, непераўзыдзены сімвал Беларускага тэлебачання, пасля 20-гадовай даўніны канфлікту з кіраўніцтвам БТ не працуе на афіцыйных мерапрыемствах. Затое яна часта вядзе нефармальныя культурныя і грамадскія мерапрыемствы.

Тым часам працягваецца збор сродкаў на выданне кнігі пра Зінаіду Бандарэнка. На «Далягляды Зінаіды Бандарэнка. Мой шлях ды Беларусі» (аўтар — Аляксандр Тамковіч, дызайнер вокладкі — Уладзімір Цэслер) сабрана больш за восем тысяч рублёў з адзінаццаці неабходных, — гэта 73% ад сумы.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: