Лекар-інфекцыяніст Мікіта Салавей: Няўжо вы думаеце, што медыкі не здольныя пастаяць за сябе і за калег?

Вядомы доктар — з крыкам душы паводле апошніх падзей.

Вядомы беларускі інфекцыяніст, кандыдат медыцынскіх навук і член асноўнага складу Каардынацыйнай рады Мікіта Салавей напісаў эмацыйны пост на сваёй старонцы ў фэйсбуку, у якім абурыўся рэпрэсіямі на адрас медыцынскай супольнасці:

«Нягледзячы на covid-19 і пандэмію, якая працягваецца, на недахоп медыцынскіх работнікаў у шэрагу ўстаноў аховы здароўя, ў Беларусі па-ранейшаму працягваецца беспрэцэдэнтны прэсінг на медыкаў. Выпадкі затрымання становяцца ўсё больш абсурднымі, адбываюцца на аснове ілжэсведчанняў, не паддаюцца ніякай логіцы, і ўжо не выклікаюць нічога, акрамя абурэння і агрэсіі сярод прадстаўнікоў медыцынскай супольнасці. Так, толькі за апошні тыдзень пацярпелі наступныя нашы калегі:

Руслан Бадамшын, лекар-неўролаг РНПЦ неўралогіі і нейрахірургіі, — затрыманы ў 4-ы раз, апошні раз, вяртаючыся з паліклінікі, дзе лечыцца з нагоды COVID-19, асуджаны на 15 сутак (з адтэрміноўкай на 1 месяц, каб ачуняць, напэўна, тут трэба было б падзякаваць «добрага» суддзю, але нешта жадання няма;

Дзмітрый Стралкоў, лекар-педыятр, — асуджаны на 25 сутак адміністрацыйнага арышту;

Дзмітрый Яскевіч, урач-анестэзіёлаг-рэаніматолаг, і яго жонка Юлія Яскевіч, якая таксама працуе ў бальніцы (г. Бабруйск) — па-ранейшаму знаходзяцца пад вартай, верагодна, распачата крымінальная справа за «абразу супрацоўнікаў»;

Анастасія Калашнікава, фельчар брыгады хуткай медыцынскай дапамогі — штраф 30 базавых велічынь;

Паліна Лойка, фельчар брыгады хуткай медыцынскай дапамогі, — асуджаная на 25 сутак адміністрацыйнага арышту;

Анастасія Лявонцьева, студэнтка 2 курса лячэбнага факультэта ВДМУ, — штраф 16 базавых велічынь;

Паліна Нітчанка, студэнтка 2 курса лячэбнага факультэта ВДМУ, — асуджаная сумарна на 17 сутак адміністрацыйнага арышту;

Карына Радчанка, студэнтка 6 курса БДМУ, затрыманая пры аказанні дапамогі бяздомным людзям у рамках ініцыятывы «Вулічная медыцына», — асуджаная на 15 сутак адміністрацыйнага арышту (...толькі нецэнзурнае!!!);

Таццяна Лабаза, затрыманая пры аказанні дапамогі бяздомным людзям у рамках ініцыятывы «Вулічная медыцына», — справа спачатку адпраўлена на дапрацоўку, потым 15 сутак;

Анастасія Мацвеенка, студэнтка 6 курса БДМУ, — штраф 30 базавых велічынь;

Надзея Пятроўская, лекар-гематолаг, затрыманая, вяртаючыся дадому з працы, — справа адпраўлена на дапрацоўку;

Дарына Вінаградава, урач-інтэрн анестэзіёлаг-рэаніматолаг 10 ГКБ, асабіста бачыў яе шчырую зацікаўленасць у пацыентах і жаданне дапамагчы пры шматлікіх абыходах у ОРІТ дадзенай установы, — асуджаная на 15 сутак.

І па-ранейшаму ў зняволенні знаходзяцца лекар-анестэзіёлаг-рэаніматолаг БХМД Арцём Сарокін, выпускніца БДМУ Алана Гебрэмарыям, студэнт БДМУ Уладзіслаў Марціновіч — прычым паводле абвінавачанняў, якія выклікаюць толькі ўсеагульнае ахярэнне і нічога больш.

А цяпер у мяне пытанне да часовых уладаў, непасрэдных выканаўцаў заказных спраў ілжэсведкаў і так званых «суддзяў»: вы там усе дарэшты ах... ці што?

Няўжо вы думаеце, што медыкі не здольныя пастаяць за сябе і за калег? Ці вы не збіраецеся жыць у гэтай краіне, калі ўсё скончыцца перамогай справядлівасці і дабра? (А па іншаму і быць не можа, ужо ў гэтым нас не пераканаць).

І так, вельмі хацелася б пачуць нарэшце меркаванне кіраўніцтва профільнага міністэрства аб тым, што адбываецца бязмежжа з медыцынскімі работнікамі. Але, напэўна, каштоўнасць медыцынскіх работнікаў для чыноўнікаў такая, што, відаць, мы не вартыя нават каментара аб тым, што адбываецца, не кажучы ўжо пра хоць якія-небудзь спробы абароны ўласных супрацоўнікаў.

Ну што ж, тады медыкам прыйдзецца, як гэта было ў многіх іншых сітуацыях, зноў усё рабіць самастойна».

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: