Лекар: Лепш устрымацца ад наведвання храмаў на Вялікдзень

Міністэрства аховы здароўя нагадвае вернікам, што ўдзел у велікодных набажэнствах павінен адбывацца пры поўным выкананні санітарна-эпідэміялагічных правілаў. Гэта абавязковае сацыяльнае дыстанцыяванне ды наяўнасць масак.
«Па магчымасці, яшчэ і сёлета лепш устрымацца ад наведвання храмаў на Вялікдзень», – адзначае лекар Вера Селюжыцкая:

– Мы разумеем, што многія рыхтаваліся да Свята, чакалі яго, выконвалі пост. Але ўсё ж такі ў сённяшніх умовах эпідэміі аказацца ў адным памяшканні з вялікай колькасцю людзей, гэта значыць, падвергнуць сур’ёзнай рызыцы і небяспецы сябе і навакольных. Многія людзі пераносяць гэтую хваробу бессімптомна або ў вельмі лёгкай форме. І для чалавека, які выпадкова акажацца з ім побач, можа ўсё скончыцца рэальнай трагедыяй.

Па інфармацыі Сінода праваслаўнай царквы на Беларусі, асвячэнне велікоднай ежы распісана такім чынам, каб максімальна зменшыць натоўп вернікаў. Што датычна набажэнстваў, то святары трымаюцца ўсіх неабходных правілаў.

Радыё Рацыя 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: