Лекар паказаў рэальныя лічбы памерлых ад каронавіруса ў рэанімацыях Мінска

На YouTube-канале «Медыя Норма» з'явіўся запіс вэбінара Беларускага таварыства анестэзіёлагаў-рэаніматолагаў «Практычныя аспекты аказання анестэзіёлага-рэанімацыйнай дапамогі пацыентам з інфекцыяй COVID-19», які прайшоў 22 траўня.
На YouTube-канале «Медыя Норма» з'явіўся запіс вэбінара Беларускага таварыства анестэзіёлагаў-рэаніматолагаў «Практычныя аспекты аказання анестэзіёлага-рэанімацыйнай дапамогі пацыентам з інфекцыяй COVID-19», які прайшоў 22 траўня. У ходзе мерапрыемства загадчык аддзела анестэзіялогіі і рэанімацыі ГУ «Мінскі НПЦ хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі», галоўны пазаштатны спецыяліст Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Аляксандр Дзядзько паказвае, колькі чалавек памерлі ў красавіку ў мінскіх аддзяленнях рэанімацыі.

Спачатку Аляксандр Дзядзько паказвае дадзеныя аб лятальнасці ў аддзяленнях рэанімацыі шасці кавід-шпіталяў горада Ліёна і кажа, што агульная смяротнасць склала 26% і вар'іравала ў залежнасці ад узроставых груп.

— А што ў нас? — пытаецца далей Аляксандр. — Вось за красавік дадзеныя аблічылі ў горадзе Мінску. У нас лятальнасць склала 27%, што ў агульным супастаўна з тымі лічбамі, што прадставілі замежныя спецыялісты.

На экране відаць, што ў рэанімацыях Мінска ў красавіку ў АРА (анестэзіёлага-рэанімацыйнае аддзяленне) пралечаны 436 чалавек, з іх 265 чалавек пераведзеныя (61%), 117 чалавек памерлі (27%), 54 чалавекі працягваюць лячэнне (12%).

Далей па ходзе лекцыі Аляксандр Дзядзько паказвае яшчэ адну табліцу, у якой прама сказана, што ўсе 436 чалавек, пра якіх ідзе гаворка на мінулым слайдзе — гэта пацыенты з дыягнаставаным COVID-19:

Нагадаем, што па дадзеных, якія агучваў Міністэрства аховы здароўя, на 30 красавіка ў Беларусі было 14.027 выпадкаў заражэння і 89 памерлых па ўсёй Беларусі. Упершыню аб смерці ад каронавіруса ў Беларусі Міністэрства аховы здароўя паведаміла 4 красавіка — іх было 5.

Скрыншот з вэбінара

Скрыншот з вэбінара

Міністэрства аховы здароўя адрэагавала на распаўсюд навіны і папрасіла пракаментаваць Аляксандра Дзядзько, што азначаюць лічбы, якія ён паказаў. Вось каментар Аляксандра:

«Гаворка ішла пра агульную лятальнасць ў рэанімацыях устаноў аховы здароўя Мінска, якія былі задзейнічаныя ў аказанні медыцынскай дапамогі пацыентам пульманалагічнага профілю. Туды ўключаныя не толькі выпадкі пацверджанай інфекцыі COVID-19, але і тыя верагодныя выпадкі, калі ў працэсе ўдакладняючай дыягностыкі дыягназ каронавірус быў зняты і былі выяўлены пнеўманіі іншай этыялогіі (вірусная, бактэрыяльная і інш).

Статыстыка прыведзена за ўвесь час працы перапрафіляваных устаноў, пачынаючы з сакавіка месяца. Акрамя таго, хачу нагадаць усім, што ў афіцыйную статыстыку ўключаюцца пацыенты пасля патамарфалагічнага пацверджання дыягназу — што можа займаць ад 7 да 14 дзён. Таму частка пацыентаў, якія памерлі ў красавіку, былі ўключаныя ў статыстыку ў траўні. Лічбы былі прыведзены для спецыялістаў, каб параўнаць з агульнай смяротнасцю іншых краін. Не лішнім будзе нагадаць, што палова пацыентаў з выяўленай інфекцыяй COVID-19, знаходзіцца менавіта ў Мінску. Яшчэ раз заклікаем усіх журналістаў больш уважліва ставіцца да інфармацыі, асабліва да той, якую абмяркоўваюць спецыялісты на вузкапрофільных вэбінарах».

Нагадаем, што ў сваёй лекцыі Аляксандр параўноўвае смяротнасць у кавід-шпіталях Ліёна з смяротнасцю ў рэанімацыях Мінска і прыходзіць да высновы, што ў нас яна такая ж.

the-village.me

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: