Лекар-рэаніматолаг, затрыманы пасля акцыі салідарнасці, трапіў у рэанімацыю

Багдана Шыльнікоўскага затрымалі ўчора ўвечары. Пасля акцыя салідарнасці лекараў, на якой прысутнічаў міністр аховы здароўя, на паркоўцы ля Студэнцкай вёскі да Багдана Шыльнікоўскага падышлі людзі ў цывільным. Мінулую ноч і першую палову дня лекар БХМД правёў у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна. Яго калегі сёння зладзілі акцыю пратэсту.

Фота Арцёма Лявы

Па словах сябра Сяргея, які шукаў яго, Багдана Шыльнікоўскага прывезлі Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў на “хуткай” прыкладна ў 13.30 13 жніўня ў бальніцу.

Лекары БХМД правялі абследаванне. Цяпер Багдан Шыльнікоўскі знаходзіцца ў рэанімацыйным аддзяленні.

Нагадаем, 12 жніўня каля Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта прайшла акцыя салідарнасці, на якой сабралася больш за 200 медыкаў у белых халатах. На працягу гадзіны яны стаялі на праспекце Дзяржынскага, некаторыя трымалі ў руках плакаты з надпісамі "лекары супраць гвалту», "спыніце гвалт".

Да прысутных прыязджаў міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік. “Нам дарагі і патрэбны кожны з вас! Мы — за цывілізаваны шлях вырашэння спрэчак!” — сказаў тады міністр.

Пасля заканчэння акцыі лекары пачалі разыходзіцца. Пасля гэтага Багдана Шыльнікоўскага затрымалі на паркоўцы ля Студэнцкай вёскі людзі ў цывільным.  Яго калегі распавялі пра затрыманне: “Ён размаўляў з хлопцамі каля інтэрната, падбеглі супрацоўнікі ў цывільным і адвялі. На ўсялякі выпадак: пры затрыманні ён не супраціўляўся і нічога не выкрыкваў”.

Сёння, 13 жніўня, лекары Бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі выйшлі на акцыю пратэсту.

Фота Арцёма Лявы

Фота Арцёма Лявы


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: