Лекцыя «Крэш-курс рэфарматара» пройдзе ў Гомелі

Цэнтр новых ідэй запрашае на адкрытую размову «Крэш-курс рэфарматара: як пабудаваць новую Беларусь»


Рэформы хвалююць большасць звычайных людзей і элітаў, але вакол іх у Беларусі паўстала больш шуму і туману, чым сапраўдных ведаў. Мала хто разумее, якія рэформы патрэбныя і як іх трэба рабіць, навошта нам прыватызацыя, ці станем мы яшчэ бядней, калі пачнуцца рэформы і хто нам дапаможа іх рэалізаваць.

Гэтыя і іншыя пытанні Цэнтр новых ідэй прапануе абмеркаваць з эканамістам і віцэ-прэзідэнтам CASE Belarus Алесем Аляхновічам (таксама ён аспірант Варшаўскай школы эканомікі — раней працаваў у кансталтынгавай кампаніі McKinsey і Нацыянальным банку Польшчы) ды палітолагам і заснавальнікам Цэнтра новых ідэй Рыгорам Астапенем (раней працаваў дырэктарам па развіцці і аналітыкам Цэнтра Астрагорскага).

Цэнтр новых ідэй — грамадская арганізацыя, якая спалучае медыя-платформы, публічны форум, адукацыйныя, адвакацкія і даследчыя функцыі.

Імпрэза адбудзецца ў панядзелак, 3 верасня а 18:30 у арт-прасторы “Каўчэг” (пр. Перамогі, 2а, 2 паверх). Уваход вольны - але неабходная рэгістрацыя.

Паводле прэс-рэлізу

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: