Летась насельніцтва Мінска скарацілася — упершыню з 1939 года, калі не лічыць вайны

Насельніцтва Беларусі у апошні час устойліва скарачалася з 1994 года. Але сталіца краіны так жа ўпарта прырастала новымі жыхарамі. А вось у 2020 годзе насельніцтва Мінска раптоўна зменшылася, піша «Наша Ніва», спасылаючыся на Белстат.

Так на канец 2018 года ў Мінску пражывала 2 012 896 чалавек,

на канец 2019 года — 2 020 133 (+7 237),

на канец 2020 года — 2 009 786 (-10 347).

Змяншэнне колькасці насельніцтва Мінска адбылося ўпершыню з 1939 года. Зразумела, калі не лічыць часоў Вялікай Айчыннай вайны. Хаця даныя з 1941 па 1950 гады Белстат і не прыводзіць.

Афіцыйныя ўлады ніяк не каментуюць гэту зʼяву. І наогул не згадвалі пра гэта.

Галоўнае, што мы ведаем пра 2020 год — каронавірус і выбары-2020, з усімі наступствамі.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: