Лідар «Старога Ольсы» з'ехаў ва Украіну

Музыка Зміцер Сасноўскі, лідар гурта «Стары Ольса», цяпер знаходзіцца ў Кіеве.
Пра гэта ў сваім фэйсбуку паведаміў сам музыка.



Зміцер Сасноўскі быў затрыманы 13 лістапада ў ланцугу памяці Рамана Бандарэнкі. Гэта адбылося ў Клецку, дзе сям'я музыкі мае лецішча, паведамляе «Еўрарадыё». Сасноўскага трымалі у Клецкім РАУС тры дні да суда, які адбыўся 16 лістапада, і з часу затрымання ні разу не пакармілі.

У выніку музыку прысудзілі штраф у 30 базавых велічыняў.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: