Лідар страйкаму «Беларуськалія» Бокун затрыманы кіраваннем дзяржбяспекі

Стачкам "Беларуськалія" паведаміў аб затрыманні свайго лідара Анатоля Бокуна органамі дзяржбяспекі.

Анатоль Бокун

"Сёння быў затрыманы Анатоль Бокун кіраваннем дзяржбяспекі і дастаўлены ў РАУС", — гаворыцца ў паведамленні ў телеграм-канале страйкаму.

"Чакаем далейшага развіцця падзей", — адзначаецца ў паведамленні.

Нагадаем, Анатоля Бокуна амаль увесь дзень 24 жніўня ўтрымлівалі ў міліцыі, а потым аштрафавалі за щдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах і адпусцілі.

17 жніўня беларускія СМІ праінфармавалі аб спыненні ўсіх шахт на "Беларуськаліі" і абвяшчэнні працоўнымі забастоўкі. Затым "Беларуськалій" некалькі дзён знаходзіўся ў стане частковай забастоўкі. Стачачны камітэт прадпрыемства сцвярджаў, што ўсе рудаўпраўленні ААТ "Беларуськалій" працуюць, але не ў поўным аб'ёме, паколькі частка рабочых бастуе.

Аляксандр Лукашэнка 21 жніўня заявіў аб магчымасці замены страйкоўцаў работнікаў ААТ "Беларуськалій" шахцёрамі з іншых краін, у прыватнасці, Украіны.

У сярэдзіне мінулага тыдня кіраўніцтва "Беларуськалія" паведаміла, што з 20 жніўня прадпрыемства працуе з максімальнай загрузкай магутнасцяў і ў жніўні аб'ём выпуску калійных угнаенняў перавысіць 1 мільён тон, што на 3% больш у параўнанні са жніўнем мінулага года.

Між тым, 27 жніўня аналітыкі Fitch Ratings заявілі, што страйкавы рух на "Беларуськаліі" можа прывесці да скарачэння экспарту з Беларусі і павелічэння спотавых цэн, калі забастоўкі будуць працягвацца на працягу доўгага часу.

ААТ "Беларуськалій" на 100% належыць дзяржаве, яго доля на сусветным рынку хлоркалію ў 2019 годзе складала каля 20%.

Паводле interfax.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: