Лідэр незалежнага прафсаюзу Мазырскага НПЗ Юры Швец абвяшчае галадоўку

Старшыня першаснай арганізацыі Беларускага незалежнага прафсаюза (БНП) на ААТ «Мазырскі НПЗ» Юры Швец мае намер 14 Кастрычніка аб'явіць галадоўку ў знак пратэсту супраць самавольства, якое чыніцца адміністрацыяй прадпрыемства ў дачыненні да сябраў незалежнага прафсаюза.



Па сведчанні Юрыя Швеца, з 2008 года па цяперашні час з боку кіраўнікоў Мазырскага НПЗ у дачыненні да незалежнага прафсаюза і яго членаў здзяйсняецца бесперапынны ціск, пераслед, дыскрымінацыя, парушэнне іх канстытуцыйных, працоўных і грамадзянскіх правоў.
 
 
      Апошняй кропляй, якая перапоўніла чашу цярпення, для Юрыя Швеца паслужыла звальненне адразу пяці сяброў незалежнага прафсаюза  работнікаў праектна - канструктарскага аддзела мужа і жонкі Генадзя і Таццяны Баброўнікаў, а таксама работнікаў цэха № 12 Уладзіміра Ключнікава, Аляксея Ермака і Івана Шабана. На гэтых работнiкаў па наўмысна сфабрыкаваных, даведзеным да абсурду абвінавачваннях былі накладзеныя шматлікія спагнанні, якія з'явіліся падставай для таго, каб не працягваць з імі тэрміновыя працоўныя кантракты.
     
 
Лідэр прафсаюза упэўнены, што дысцыплінарныя спагнанні, накладзеныя на гэтых работнікаў, ніякім чынам не адпавядаюць цяжару парушэнняў, якія ім прыпісваюцца, а таксама супярэчаць нормам Працоўнага Кодэкса РБ. Звароты незалежнага прафсаюза ў адміністрацыю прадпрыемства, пракуратуру і суд для таго, каб абараніць сваіх членаў, у гэтым, як і ў многіх іншых выпадках, ні да чаго не прывялі.
     
 
Генеральны дырэктар ААТ «Мазырскі НПЗ» Анатоль Купрыянаў не жадае сустракацца з Юрыем Швецом і Саветам прадстаўнікоў першаснай арганізацыі незалежнага прафсаюзу для абмеркавання сітуацыі. Анатоль Купрыянаў таксама адмовіўся ад сустрэчы са старшынёй БНП Мікалаем Зіміным і лідэрам БКДП Аляксандрам Ярашуком.
 
 
      У гэтай сітуацыі Юрый Швец вырашыўся на адчайны крок  14 кастрычніка ён мае намер пачаць трохдзённую  галадоўку. У выпадку, калі яго патрабаванні не будуць выкананыя, ён гатовы аб'явіць бестэрміновую галадоўку.
 
 
 У мяне няма іншага выйсця, бо гаворка ідзе пра лёсы людзей. Я патрабую спыніць супрацьзаконныя дзеянні ў дачыненні да сябраў незалежнага прафсаюзу Мазырскага НПЗ. Настойваю на правядзенні поўнага і аб'ектыўнага расследавання абставінаў звальнення Генадзя і Таццяны Баброўнікаў, Уладзіміра Ключнікава, Аляксея Ермака і Івана Шабана з прыцягненнем кампетэнтных незалежных спецыялістаў. Патрабую адмены вынесеных ім дысцыплінарных спагнанняў і падаўжэння працоўных адносін на ўмовах, прадугледжаных заканадаўствам краіны і лакальнымі прававымі актамі, якія дзейнічаюць на прадпрыемстве,  кажа Юрый Швец.
 
 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: