Лідзія Ярмошына: Прэзідэнцкія выбары могуць адбыцца датэрмінова

Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі могуць адбыцца датэрмінова — ужо ў 2019 годзе. Пра гэта паведаміла старшыня Цэнтрвыбаркаму Лідзія Ярмошына ў інтэрв’ю www.sb.by.



Паводле ейных словаў, калі выбарчае заканадаўства не будзе мяняцца, то пры канцы 2018-га яна звернецца да Аляксандра Лукашэнкі наконт тэрмінаў правядзення прэзідэнцкай кампаніі. Бо ў 2020-м выбары ў парламент і на пасаду прэзідэнта супадаюць. Павінна быць прынята рашэнне, якая кампанія будзе першай.

Прэзідэнцкія выбары павінны адбыцца не пазней за 30 жніўня 2020 году, а выбары ў Палату прадстаўнікоў — не пазней за 10 верасня. Ярмошына лічыць, што дзве гэтыя кампаніі немагчыма сумясціць.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць