«Ліхія 90-я» ў выкананні «слабавікоў». Найважнейшае за 6 верасня

Лукашэнка ў час перадвыбарчай кампаніі казаў, што не дапусціць вяртання ў «ліхія 90-я». Але не толькі дапусціў, а стварыў іх уласнаручна.


У чарговы раз у Мінску прайшоў шматлюдны марш — нягледзячы на не вельмі спрыяльнае надвор’е. Марш, як заўсёды, быў мірны і відовішчны.

Беларускія сілавікі (ці, які іх ужо завуць у тэлеграм-каналах, «слабавікі») усё ж вырашылі пахапаць людзей. Падчас жорсткіх затрыманняў у Мінску пасля Маршу адзінства невядомыя ў цывільнай вопратцы палкамі разбілі шкляныя дзверы кавярні на праспекце Пераможцаў і гвалтам выцягнулі адтуль людзей. Але гэтым разам «герою» не ўдалося застацца ананімным, — прысутныя апазналі ў ім кіраўніка ГУБАЗіК Карпянкова.


Упершыню за апошнія тыдні пратэстаў міліцыянты ужылі газ супраць дэманстрантаў. Прынамсі, так было ў Гродне і ў Мінску.

Але на маршы пратэсту выйшлі і рэгіёны. Такім чынам, пратэст супраць сфальсіфікаваных выбараў не сціхае.

Пра стварэнне незалежнага аб’яднання заявілі медыкі. Рух «Белыя Халаты» разам з юрыстамі падрыхтаваў дакументы для рэгістрацыі грамадскага аб’яднання супрацоўнікаў аховы здароўя.

Трывае і салідарнасць. У Беларусі створана карта тэлеграм-чатаў раёнаў і двароў. Дзякуючы карце, вы зможаце праз чат свайго раёна знайсці аднадумцаў сярод суседзяў, пазнаёміцца з імі і вырашыць, што рабіць далей.


Аляксандр Памідораў выступіў на Плошчы Перамен, а Спявачка беларускага фальклору, якая жыве ў Польшчы, Наста Някрасава арганізавала дабрачынную акцыю па збору грошай для рэпрэсаваных беларускіх жанчынаў. На выплату іх штрафаў за ўдзел у акцыях пратэсту было сабрана каля трох тысяч еўра.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: