Літоўскія памежнікі перахапілі дрон і плыт з беларускімі цыгарэтамі

У ноч на панядзелак літоўскія памежнікі ў Шальчынінкайскім раёне пачулі гукі квадракоптара. Апарат выявілі з дапамогай прыбора начнога бачання. Памежнікі перахапілі кантроль над дронам і пасадзілі яго. Як аказалася, квадракоптар перавозіў 300 пачкаў беларускіх цыгарэт.

Кошт грузу ацанілі ў 900 еўра. Дрон DJI Matrice 600 Pro, які выкарыстоўвалі кантрабандысты, каштуе 5,6 тысяч еўра ў афіцыйных дыстрыб'ютараў.

На тэрыторыі Літвы аператара дрона не знайшлі. Пра інцыдэнт паведамілі ВПС Літвы і беларускаму боку, паведамляе Служба аховы дзяржмяжы Літвы.

Яшчэ адну партыю цыгарэт знайшлі ў пятніцу, 5 сакавіка. У Віленскім раёне памежнікі затрымалі траіх мясцовых жыхароў з 3 тысячамі пачкаў беларускіх цыгарэт. Яшчэ паўтары тысячы пачкаў вылавілі з Віліі. Чатыры пакеты з цыгарэтамі адправілі ў Літву з боку Беларусі, замаскіраваўшы пад крыгу. У адным пакеце знаходзіўся GPS-трэкер, каб палегчыць пошук грузу.

Паводле reform.by.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: