Літоўскія журналісты: «Нашым СМІ працаваць у Беларусі занадта складана».

Кіраўнікі журналісцкіх арганізацый Літвы распавялі, што ў мясцовых СМІ публікуюць і паказваюць аб Беларусі і растлумачылі, чаму гэтай інфармацыі няшмат.

Старшыня Саюзу журналістаў Літвы Дайнюс Радзіявічус распавёў, што мясцовыя СМІ удзяляюць Беларусі замала ўвагі. Па ягоным словам, на гэта ёсць некалькі прычын:

«Нашым СМІ і журналістам працаваць у Беларусі занадта складана. І справа не толькі ў візавым і моўным бар'еры. Рэжым работы СМІ ў нашых краінах моцна адрозніваецца. Часам вольна перасоўвацца, здымаць і паказваць жыццё ў Беларусі такім, якое яно ёсць, журналістам не дазвалялася. Бамежаванняў вельмі шмат".

Акрамя таго, па ягоных словах, літоўскім журналістаў ад асвятлення падзеяў у Беларусі спыняе тое, што часта нельга быць упэўненым у даставернасці інфармацыі, бо доступ да афіцыйных дадзеных абмежаваны".

"Таму пэўная тэматыка знікае", — адзначыў ён.

Яшчэ адной прычынай Дайнюс Радзіявічус назваў тое, што прадстаўнікі бізнесу і культуры не хочуць адкрыта расказваць аб сваім супрацоўніцтве: з-за засяцрогі, то іх раптам не так зразумеюць.

"З аднаго боку Беларусь вельмі блізкая нам краіна па многіх параметрах: гістарычных, культурных, эканамічных, культурных. Па розных прычынах у Літву прыязджае шмат беларусаў. Але палітычна і геапалітычна мы знаходзімся куды далей адзін ад аднаго, чым хацелася б многім людзям".

Паводле baj.by


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!