Літва. Імпічмент пасля расследавання, у якім удзельнічаў журналіст «Белсату»?

У літоўскім сейме апазіцыя ўжо сабрала неабходную колькасць подпісаў для імпічменту дэпутата з Сацыял-дэмакратычнай працоўнай фракцыі Артураса Скарджуса, якога падазраюць ва ўдзеле ў карупцыйных схемах.
Станіслаў Івашкевіч, журналіст "Белсату"

Станіслаў Івашкевіч, журналіст "Белсату"


Падставаю для кампаніі супраць Скарджуса — аднаго з найбольш уплывовых прарасійскіх лабістаў у літоўскім Сейме — стала супольнае расследаванне журналіста «Белсата» Станіслава Івашкевіча з літоўскім парталам 15min.lt і OCCRP пра карупцыйныя сувязі літоўскага палітыка з «Белэнерга» і «Газпрамам».

Парламенцкае расследаванне дзейнасці Скарджуса ўскрыла новыя факты карупцыйных схемаў. Падчас аднаго са слуханняў партнёр сям’і Скарджусаў сведчыў пра тое, што ягоны беларускі бізнес фінансаваўся «Белгазпрамбанкам» — дачкой «Газпраму». Гэта быў скандальны факт, паколькі літоўскі дэпутат адкрыта выступае супраць будаўніцтва літоўскага тэрмінала «Газпраму».

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: