Літва пабудуе лагер для беларускіх уцекачоў

Літва збіраецца пабудаваць лагер для бежанцаў з Беларусі. Сёлета ў краіну прыбылі каля 300 мігрантаў з Ірака і Беларусі, піша korrespondent.net
Фота BALTNEWS.lt

Фота BALTNEWS.lt

Літва пабудуе лагер для ўцекачоў з Беларусі на 350 чалавек у цэнтры рэгістрацыі замежнікаў (URC) у Пабрадзе. Пра гэта паведамляе LRT ў пятніцу, 11 чэрвеня.

Так улады Літвы хочуць кантраляваць наплыў нелегальных мігрантаў з Беларусі. Цяпер Цэнтр рэгістрацыі іншаземцаў выкарыстоўваецца для размяшчэння мігрантаў без дакументаў, што просяць прытулку.

Кіраўнік URC Аляксандрас Кіславас падкрэсліў, што, хоць лагер для бежанцаў — не тое ж самае, што звычайнае жыллё, але людзі будуць забяспечаны ў ім усімі неабходнымі выгодамі.

«Гэтыя палаткі, вядома, не маюць нічога агульнага з турыстычнымі намётамі. Гэта сучасныя палаткі з вентыляцыяй, з сістэмай кандыцыянавання, ацяплення», — растлумачыў Кіславас.

Таксама некаторых уцекачоў будуць размяшчаць у звычайных жылых памяшканнях.

«Выбар жылля будзе залежаць ад уразлівасці замежнікаў, якія прыбываюць, ці гэта будуць адзінокія людзі, сем'і з дзецьмі або маці-адзіночкі. І мы думаем, што пражыванне ў намётах будзе прапанавана адзінокім людзям», — дадаў Кіславас.

Улады Літвы мяркуюць, што сітуацыя ў Мінску можа спрыяць незаконнай міграцыі з Беларусі. Паводле звестак літоўскіх памежнікаў, каля 300 мігрантаў з Ірака і Беларусі прыбылі ў Літву сёлета.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: