Ля амбасады Беларусі ў Кіеве пратэставалі супраць затрыманняў у Менску

У Кіеве 26 сакавіка каля беларускай амбасады адбыўся пратэст супраць затрыманняў у Дзень Волі ў Менску, паведамляе Белсат
Фота: Белсат

Фота: Белсат

Арганізатарамі акцыі выступілі Беларускі цэнтр ва Украіне «Сябры» і Рух салідарнасці «Разам».

Мітынгоўцы трымалі ў руках беларускія бел-чырвона-белыя сцягі і чырвоны-чорныя сцягі Украінскай паўстанцкай арміі, а таксама плакаты з патрабаваннямі свабоды беларускім палітвязням і імёнамі затрыманых – Алены Талстой, Дзяніса Урбановіча, Змітра Дашкевіча, Ніны Багінскай і Наталлі Басалыга.
Нагадаем, што 24-25 сакавіка ў Беларусі былі затрыманыя каля 15 чалавек. Сярод затрыманых былі палітыкі Зміцер Дашкевіч, Мікалай Казлоў, Віталь Рымашэўскі, музыкі Лявон Вольскі, Ігар Варашкевіч, Зміцер Вайцюшкевіч, Павел Аракелян, грамадскія актывісты. Большасць з іх былі неўзабаве вызваленыя. Змітра Дашкевіча 26 сакавіка аштрафавалі.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!