Акцыя ў падтрымку зняволеных: аўтазакі і новы хапун (фотарэпартаж анлайн)

Як вядома, на сёння анансаваная чарговая акцыя, якая павінна была пачацца а 12-й гадзіне на Кастрычніцкай плошчы. Каля 40 чалавек ужо затрымана.
11.40. Каля плошчы наш карэспандэнт налічыў 12 аўтазакаў, праз кожныя сто метраў стаяць патрулі. Сама плошча пакуль пустая. 


11.40. Каля плошчы наш карэспандэнт налічыў 12 аўтазакаў, праз кожныя сто метраў стаяць патрулі. Сама плошча пакуль пустая. 

11.55. Зараз на Кастрычніцкай плошчы акрамя міліцыі і журналістаў знаходзяцца чатыры чалавекі. Сярод якіх Віктар Карніенака і Вольга Маёрава.



12.05. Гэту жанчыну завуць Наталля. Яна прачытала верш, прысвечаны "заўтрашнім падземным".

Павал Белавус выйшаў падтрымаць затрыманых учора.

12.15. Міліцыя прапануе разыйсціся. Людзей становіцца больш.


12.17. Людзей пачалі пакаваць у аўтазакі.


12.20-12.30. Міліцыя і аўтазакі перамясціліся да ўніверсама "Цэнтральны".



12.35. Людзі ў прыватных гутар ах выказваюць абурэння учорашні і падзеямі. Кажуць, як жа так, гэта ж мы іх утрымлівае нашымі падаткамі. Кажуць, што ніяк не маглі ўявіць, што ўлады так будуць ставіцца да людзей.


12.40. Аляксандр Ластоўскі заклікаў журналістаў трымацца бліжэй да яго, для іх уласнай бяспекі. А тым часа людзе працягваюць пакаваць у аўтазакі.


12. 45. На акцыю прыйшоў прафесар Мікола Савіцкі. Ён кажа, што не мог не прыйсці, такое трываць нельга. Яму сорамна за дзяржаву.


12.55. Людзі абураюцца тым што адбывацца ў краіне.


Жанчына, дзеліцца ўражаннямі, у якім жудасным стане наша прамысловасць, шкада моладзь. Сама пенсіянерка, няма чаго баяцца, вязень нямецкіх лагероў.

На плошчы і легендарная Ніна Багінская.



13.10. Каля 40 чалавек ужо затрымана. Але людзі кажуць: "Мы стаміліся баяцца!"


Ягора затрымалі ўчора і пратрымалі ў Першамайскім РАУС да 19 гадзін вечара. Але сёння ён прыйшоў, каб падтрымаць тых, каго не выпусцілі.


13.20. А гэты "таварыш" сказаў што "яму сорамна за Багінскую" і збег.

13.30. Акцыя фактычна завершана. Па розных падліках, затрымана было каля 40-50 чалавек. У тым ліку Павел Белавус з жонкай.




Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • Марыя
  • 2017-03-26 13:10:10
Няма каментара: усё і так ясна, што на грошы небагатага грамадства адкормліваюцца ласі - міліцыянты, якім пасля стойла далі магчымасць уволю папаляваць на людзей
  • татьяна
  • 2017-03-26 13:26:40
Беспредел полный!!!
  • Марк
  • 2017-03-26 15:33:39
шунявкам и их господину сипатохитрозачесу скоро будет дано по заслугам.....
  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: