Ля Курапатаў паставілі намёт для пратэстоўцаў

На поўначы Мінску зранку 20 лютага актывісты праводзяць пратэст супраць высечкі дрэваў і пачатку будаўніцтва офіснага цэнтру за некалькі дзясяткаў метраў ад Курапатаў.

Лідар «Маладога фронту» Зміцер Дашкевіч кіруе доўгатэрміновай акцыяй у абарону мемарыялу сталінскіх ахвяраў у Курапатах.

Каля месца будаўніцтва офіснага цэнтру будзе вахта, дзяжурства праціўнікаў гэтага будаўніцтва, па прыкладзе доўгатэрміновай акцыі 2001–2002 гадоў, калі тут будавалася Мінская кальцавая дарога, паведаміў Дашкевіч.

«Мы робім гэта для таго, каб абараніць Курапаты. Гэта ахоўная зона вакол Курапатаў. Спадзяёмся, што далучацца і жыхары гэтага мікрараёну, якія кажуць, што для іх гэтая будоўля сталася навіною, з імі ніхто не раіўся наконт гэтага будаўніцтва».

 

 

Раніцай 20 лютага актывісты праводзяць пратэст супраць высечкі дрэваў і пачатку будаўніцтва офіснага цэнтру за некалькі дзясяткаў метраў ад Курапатаў — месца пахавання ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў.

«Гэта рашэнне Мінгарвыканкаму нумар 162 ад 20 студзеня 2017 году. Замоўца будаўніцтва — таварыства з абмежаванай адказнасцю «Кіпрэканструкцыя», будуе таварыства з абмежаванай адказнасцю «Белрэканструкцыя», — распавядаў Свабодзе сакратар управы сойму КХП БНФ і сябра «Хрысціянскай злучнасці Курапаты» Алесь Чахольскі. — Найхутчэй, гэта даччыныя фірмы. «Кіпрэканструкцыя» мае юрыдычны адрас на Ваўпшасава, 22а, пакой 22. Цікавае пытанне, як ТАА, якое мае пакойчык у офісным цэнтры ці яшчэ дзе, дазволілі будавацца на гэтым лапіку паміж кальцавой дарогай і дамамі па вуліцы Мірашнічэнкі 49, 51, 53?».

www.svaboda.org



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: