Лятучы прапаноўвае новы фармат публічных сустрэч

Напрацягу цэлага месяца слухачы будуць мець мажлівасць наведаць «адкрытыя лекцыі» вядомых беларускіх інтэлектуалаў  сябраў калегіума Лятучага ўніверсітэта. 



У Лятучым універсітэце на днях афіцыйна распачаўся новы ўніверсітэцкі год  ужо пяты па ліку. Праграма ў гэтым годзе надзвычай цікавая і разнастайная  вядомыя інтэллектуалы, культурныя дзеячы прапануюць пазнаёміцца з рознымі падыходамі і практыкамі мыслення праз наведванне сваіх аўтарскіх курсаў лекцый, удзел у школах і семінарах. Запісацца на курсы можна да 25 верасня, запоўніўшы спецыяльную форму на сайце Лятучага. 
 
 
 
А пакуль арганізатары прапануюць усім зацікаўленым справай Універсітэта і мыслення разам бліжэй пазнаёміцца з некаторымі выкладчыкамі. Напрацягу цэлага месяца слухачы будуць мець мажлівасць наведаць «адкрытыя лекцыі» вядомых беларускіх інтэлектуалаў  сябраў калегіума Лятучага ўніверсітэта. Цыкл лекцый пад агульнай назвай «Галоўнае пытанне» прадстаўляе сабой дзевяць публічных выступаў, у якіх прамоўцы разважаюць над самымі рознымі сацыяльнымі, гуманітарнымі і культурнымі праблемамі, якія  з’яўляюцца сёння  кропкай прыцягнення інтэлектуальных высілкаў.
 
 
17 верасня 
Уладзімір Мацкевіч  «Мир на ладони». И что это значит для образования»
 
 
18 верасня
Ірына Дубянецкая «Старажытныя цывілізацыі і сучаснае канструяванне сэнсаў»
 
 
23 верасня
Зміцер Майбарада «Смерть философии: судьба философствования в современной культуре» 
 
 
25 верасня
Алесь Смалянчук «Жыццяпіс Рамана Скірмунта як выклік для гісторыка»
 
 
30 верасня
Міхал Анемпадыстаў «Межы памежжа»
 
 
1 кастрычніка
Павал Баркоўскі «Возможна ли социальная аналитика сегодня»
 
 
8 кастрычніка
 Вячаслаў Бабровіч «Жертвы информационной войны: кто и почему (размышления по поводу украинских событий)»
 
 
14 кастрычніка
Алег Дзярновіч «Ethnoi  ці gentes? Феномен этнічнасці ў Сярэднявеччы»
 
 
17 кастрычніка
Андрэй Ягораў «Состояние современной белорусской аналитики»
 
 
Запрашаем усіх жадаючых далучыцца да пошуку адказаў на паднятыя пытанні. Каб патрапіць на лекцыі, трэба зарэгістравацца праз электронную ФОРМУ ці напісаўшы на адрас flyuniby@gmail.com і пазначыўшы тыя лекцыі, якія Вы жадаеце наведаць. Тым, хто зарэгістраваўся, будзе дасланая больш дакладная інфармацыя пра месца правядзення лекцыі. 
 
 
Усе лекцыі будуць адбывацца ўвечары, пасля 18 гадзінаў. 
 
 
Найбольш дакладную і актуальную інфармацыю пра ўсе мерапрыемствы і навіны Лятучага можна знайсці на нашым сайце: fly-uni.org

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: