«Лятучы» запрашае на апошнюю ў гэтым годзе лекцыю цыкла «Уяўляючы Беларусь»

У межах цыкла «Уяўляючы Беларусь: ідэі і вобразы для супольнай будучыні» адбудзецца публічная прамова філосафа Таццяны Шчытцовай «Маральная эўрыстыка біятэхналагічнага развіцця».

Cацыягуманітарныя (у тым ліку філасофскія) дыскусіі, якія вядуцца вакол новых адкрыццяў у галіне біятэхналогій, найчасцей за ўсё сканцэнтраваны на этычных праблемах і сацыяльных рызыках як наступствах гэтых адкрыццяў. Сцвярджаецца, што сучаснае біятэхналагічная развіццё — перш за ўсё, у той частцы, дзе аб'ектам магчымых інтэрвенцый і трансфармацый выступае сам чалавек, — пагражае нашаму базаваму самаразуменню, якое інтуітыўна схопліваецца намі ў паняцці «чалавечая годнасць».

Не адмаўляючы слушнасці гэтага крытычнага падыходу, прапануем паглядзець на гэта з іншага боку і паразважаць пра ўнікальны эўрыстычны эфект, які нясуць некаторыя біятэхналагічныя навацыі для нашага маральнага самаразумення. Так што ж важнага пра нас саміх могуць расказаць нам біятэхналогіі?

Публічная прамова філосафа, прафесара Дэпартамента сацыяльных  і палітычных навук ЕГУ Таццяны Шчытцовай «Маральная эўрыстыка біятэхналагічнага развіцця» адбудзецца 21 снежня а 18.30 у галерэі Ў (пр-т Незалежнасці, 37а). Уваход вольны!

Анонсы і відэазапісы ўсіх публічных лекцый Лятучага ўніверсітэта можна знайсці на сайце: www.fly-uni.org 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: