Лявон Вольскі і Маргарыта Ляўчук запісалі новую версію песні, прысвечанай палітвязням

Можна паслухаць і ацаніць

Некалькі гадоў таму Лявон Вольскі напісаў песню на тэкст, прысвечаны раптоўнай змене паветра, святла, прасторы, якую адчуваюць захопленыя у палон мірныя людзі. Песня называецца «Палон» — і сёння «Свабода» апублікавала новы запіс гэтай песні як прысвячэнне Ігару Лосіку і ўсім, каго судзяць у Гомелі — Сяргею Ціханоўскаму, Мікалаю Статкевічу, Уладзіміру Цыгановічу, Дзмітрыю Папову і Арцёму Сакаву.

Музыка пакладзена на верш Аляксандра Лукашука, які быў прадмовай да кнігі «Тантамарэскі» Сяргея Дубаўца пра судовы працэс над мытнікам Алесем Юркойцем і яго калегамі.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: