Лявону Цімохіну патрэбна дапамога

Лявону Цімохіну — гісторыку, настаўніку, паэту, колішняму дэпутату Маладзечанскага гарсавету, які разам з аднадумцамі перайменаваў вуліцы ў горадзе і дамогся ўсталявання ў цэнтры Маладзечна помніка ахвярам сталінскіх рэпрэсіяў, патрэбна дапамога.


У спадара Лявона — анкалагічнае захворванне, патрэбна дарагое лекаванне. Але яго напаткала новая бяда: як паведаміў спадар Лявон нашаму калегу Арцёму Ляву, зараз ён  — Лявон Цімохін знаходзіцца ў лякарні ў перадінсультным стане.

Калі вы вырашыце дапамагчы — найлепш пераводзіць грошы наўпрост:

Leanid Tsimokhin (Цімохін Леанід Аляксандравіч,
Belarusbank,
VISA 4255 2003 0444 0233
Картка да 06.2020.

Лявон Цімохін — паэт, настаўнік, адзін з пачынальнікаў грамадскага руху ў Маладзечна і ініцыятар дэкамунізацыі горада. Ён распавёў «Новаму Часу» пра тое, як быў усталяваны помнік «Пакутнікам за волю і незалежнасць Беларусі», пра Генадзя Карпенку, пра тое, як адбывалася адраджэнне горада.

Глядзіце таксама: 

Нас называлі «недабіткі»...



Вершы Лявона Цімохіна можна пачытаць тут.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: