«Ляжы і памірай». Што адбываецца з арыштаванымі на Акрэсціна

Грамадскі актывіст Алекса Кліменка быў затрыманы 25 сакавіка і арыштаваны на 4 сутак. Сёння ён выйшаў на волю і распавёў пра ўмовы ўтрымання на Акрэсціна. 
"Прыблізна зь пяці вечара 27 сакавіка да прыблізна адзінаццаці дня сёньня (29 сакавіка) я сядзеў у ЦІП у адной камэры (на першым паверху) разам зь людзьмі, якіх завуць:

Віктар Нікіценка (яму далі 13 сутак);
Дзьмітрый Кавалгін (яму далі 5 сутак);
Дзьмітрый Сільчанка (яму далі 5 сутак);
Юрый Громаў (яму далі 5 сутак);
Мікіта Самарын (яму далі 3 сутак і вызвалілі яшчэ ўчора, 28 сакавіка).

У адносінах да Дзьмітрыя Кавалгіна ўчора прыблізна да поўдня былі прыменены катаваньні. У адказ на ягоныя настойлівыя патрабаваньні выдаць нам у камэру правілы ўнутранага распарадку ЦІП "канваіры" закавалі яго ў кайданкі, папіналі нагамі і прама ў кайданках на пару гадзін вывелі на пляцоўку для прагулак. Увесь гэты час кайданкі не здымаліся. Таксама ўвесь гэты час Дзьмітрый быў апрануты ў адну футболку (улічыце, якая на дварэ была тэмпэратура!). Правілы распарадку яму так і не выдалі.

2) Прыблізна з адзінаццаці дня сёньня (29 сакавіка) усіх нас (акрамя ўжо вызваленага ўчора Мікіты Самарына) перавялі ў іншыя камэры. Віктар Нікіценка быў пераведзены кудысьці ў іншае месца, астатнія аказаліся ў камэры (на другім паверху) разам зь людзьмі, якіх завуць:

Пётр Рабушка (яму далі 5 сутак);
Аляксандр Баразенка (яму далі 15 сутак);
яшчэ двое мужчын, зь якімі за тры гадзіны знаходжаньня ў камэры да майго вызваленьня я не пасьпеў яксьлед пазнаёміцца.

Аляксандр Баразенка ў знак пратэсту супраць незаконнага арышту трымае галадоўку. Сёньня раніцай яму стала дрэнна і ён папрасіўся да лекара. Яму памерылі ціск (ён аказаўся нізкім) і далі таблетку Цытрамону. Лепш яму ня стала, аднак на паўторныя просьбы паказаць яго лекару канвой не рэагаваў. Таксама Аляксандру Баразенку не даюць перадачы і не дазваляюць аддаць на волю тэхніку, якая аказалася зь ім пры так званым "затрыманьні".

3) У апошняй камэры (той, што на другім паверху) было чутна, як нехта у суседняй камэры скардзіўся "канвою", што яму вельмі дрэнна. На што "канваір" адказаў "ляжы і памірай!" і спакойна сышоў. Пасьля гэтага з суседняй камэры яшчэ доўгі час даносіліся гукі ванітаваньня, якія "канвой" цынічна ігнараваў.

(захаваны правапіс арыгіналу)

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • ник
  • 2017-03-29 22:18:28
Гестапо
  • Ядвига
  • 2017-03-31 04:53:47
А что тут думать?Тут ясно шито белыми нитками по чёрному.....Наш Президент с ума сошёл...Его тэзисы,когда стремился в Президенты,не выполнены....И всё,что сделано за 23 года,не поддаётся даже логике,как сейчас поступили с народом....Бандиты пришли к власти...Во главе власти стоят БАНДИТЫ...

Больш цікавага на «Новым Часе»: