Леаніда Кулакова адшукалі ў Смалявічскім РАУСе

Актывіст грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Леанід Кулакоў, які быў затрыманы ў Менску каля свайго дома 8 мая ў 21.30, знайшоўся ў раённым аддзеле міліцыі ў ў Смалявічах.



Праваабаронцы расшуквалі Леаніда Кулакова, аднак у Першамайскім РУУС і ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна адказвалі на тэлефанаванні, што такога затрыманага ў іх няма. Позна ўвечары 10 траўня выявілася, што Кулакоў знаходзіцца ў Смалявіцкім РАУС. Што стала прычынай затрымання актывіста і ў чым ён абвінавачваецца, дагэтуль невядома. 
 
 
Вечарам 8 мая праваахоўнікі спрабавалі здзейсніць затрыманне яшчэ аднаго актывіста «Еўрапейскай Беларусі» -  Максіма Вінярскага, аднак ён паспеў схавацца.
 
 
Праваабаронцы мяркуюць, што затрыманне Кулакова носіць прэвентыўны характар і звязваюць яго са святкаваннем Дня Перамогі.
 
 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!